лесаво́з, ‑а, м.

Від транспарту (аўтамабіль, судна) для перавозкі лесу (у 2 знач.). Сумёты раскінуўшы ў гонкім бары, Вядзе лесавозы бульдозер. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́двацца, ‑аецца; безас. незак.

Патрабавацца зрабіць што‑н. Ураднік перадаў .. [Самуілу Плаўніку] павестку, у якой загадвалася з’явіцца да воінскага начальніка ў павятовы горад. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагро́мшчык, ‑а, м.

Удзельнік або арганізатар пагрому. Фашысцкія пагромшчыкі. □ Я помню тыя дні, што папялішчам сталі: Пагромшчыкі-жаўнеры ў Мінску панавалі. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакаўны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і пакоўны. Недалёка ад Барак у чыстым полі адзінока стаялі пакаўное панскае гумно і старая хата. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́тлы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Радасны, шчаслівы. [Жонка:] — Бачыла я калі прасветлую гадзіну? Чорны. Няма яму прасветлай часіны ні дома, ні ў наймах. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбедава́цца, ‑бядуюся, ‑бядуешся, ‑бядуецца; зак.

Разм. Пачаць моцна бедаваць. — Эх ты, чалавек, на галаве шапка, — усміхнуўся Вульф, — чаго ты так разбедаваўся? С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

З’есці, зжаваць, хрумстаючы. [Таразевіч:] — Ты што задумаўся? [Леановіч:] — Пра яду ўспомніў .. Эх, агурочак са смакам схрумстаў бы! С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мкаць, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых). Недзе блізка зумкаюць пчолы. С. Александровіч. // Хуткім налётам, рухам утвараць падобны гук. Зумкаюць кулі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́рыстасць, ‑і, ж.

Уласцівасць напорыстага. Страціць напорыстасць. □ Выбіўся ў людзі Лычкоўскі без усялякай пратэкцыі і дапамогі, дзякуючы выключна сваёй цягавітасці і напорыстасці. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсхва́твацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Усхваціцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Адразу ўсе паўсхватваліся, толькі высокі афіцэр застаўся сядзець. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)