кана́ць несов., разг. отходи́ть, умира́ть; угаса́ть;

◊ аж кана́е — (о сильном желании) про́сто умира́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысе́сці, -ся́ду, -ся́дзеш, -ся́дзе; -ся́дзь; зак.

1. Сагнуўшы калені, апусціцца.

П. на кукішкі.

Аж прысеў ад нечаканасці.

2. Сесці (на нядоўгі час).

П. адпачыць.

|| незак. прыса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.) і прысяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.); наз. прысяда́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ска́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Вельмі цвёрды камень для выкрэсвання агню; крэмень.

2. Тлушчавая кропля на зваранай страве (разм.).

Крупеня тлустая, аж скалкі плаваюць.

|| памянш. ска́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).

|| прым. ска́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ташна нареч., в знач. безл. сказ., разг. то́шно, ду́рно; му́торно;

◊ аж чарця́м м. — чертя́м то́шно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапя́ць, -пну́, -пне́ш, -пне́; -пнём, -пняце́, -пну́ць; -пні́; зак. (разм.).

1. да каго-чаго. Дайсці, дабрацца куды-н.

Ратуючыся, ён аж да Масквы дапяў.

2. чаго. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н.

Яна свайго дапне.

3. Зразумець што-н.

Слухаў, слухаў, але не адразу дапяў.

|| незак. дапіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Ісці, рухацца (разм.).

С. упэўненым крокам.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прасцірацца, даходзіць да якой-н. мяжы, узроўню і пад.

Раўніна сягае аж да ракі.

Мае думкі далёка сягаюць (перан.).

|| зак. сягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, сегняце́, -ну́ць; -ні́?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подра́ть​II сов., разг. / моро́з по ко́же подра́л маро́з па ску́ры прабе́г; аж ску́ра сшэ́рхла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак¹ для заквашвання цеста і пад.

Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).

|| памянш. дзе́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. дзе́жачны, -ая, -ае і дзе́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арбі́та, -ы, ДМ -бі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

А.

Марса.

2. перан., чаго або якая. Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.

3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбіта́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кішэ́ць несов. кише́ть;

◊ аж кішы́ць (кіша́ць) — так и киши́т, так и киша́т;

кішма́ к. — кишмя́ кише́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)