наруша́ть несов. паруша́ць;

наруша́ть зако́н паруша́ць зако́н;

наруша́ть грани́цу паруша́ць грані́цу;

наруша́ть обеща́ние паруша́ць абяца́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Абяца́ць, абяцанка, абяцанне; ст.-бел. обицяти (Нас. Гіст.), обецати з 1489 (Булыка, Запазыч.) < польск. obiecać (гл. Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. і незак., каго-што і з інф., каму.

1. Даць (даваць) якое-н. абяцанне.

Абяцалі прыняць на працу.

2. незак. Падаваць надзеі на што-н., выклікаць якія-н. спадзяванні.

Вечар абяцае быць цёплым.

|| зак. таксама паабяца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абро́к1 ’ахвяраванне рэлігійнага парадку’ (Бяльк.), ’абяцанне, якое давалі богу, каб перасталі дзеці паміраць’ (КСТ) > ст.-рус. оброкъ, чэш. obrok ’аброк’, балг. обракабяцанне’, серб.-харв. о̏брок ’тэрмін’, славен. obrok ’тс’ < ob‑rokъ < rekǫ ’гавару, абяцаю’, Фасмер, 3, 108. Гл. аброк2.

Абро́к2 ’корм, які бярэцца ў дарогу для каня’ (літ. abrãkas ’тс’ з беларускіх гаворак), чэш. obrok, польск. obrok ’корм’, серб.-харв. о̀брок ’паёк, рацыён’, славен. obrok ’корм’ да аброку

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зарачы́ся, ‑ракуся, ‑рачэшся, ‑рачэцца; ‑рачомся, ‑рачацеся, ‑ракуцца; пр. зарокся, ‑раклася, ‑лося; зак.

Даць зарок, абяцанне ніколі не рабіць чаго‑н. Я зарокся з ім хадзіць. □ — Не, браце, зарокся і думаць пра .. [вершы]. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абе́ткаабяцанне’ (Нас.), рус. обет, ст.-рус. і ст.-слав. обѣтъ, укр. обіт, чэш. oběť, славац. obeť < *ob‑větъ. Царкоўнаславянскае паходжанне гэтага слова выклікае сумненні і перш за ўсё ў сувязі са словаўтваральным тыпам лексемы абет‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заро́к, ‑у, м.

Абяцанне, клятва не рабіць чаго‑н. або зрабіць што‑н. Ваня Шнігір даў цяпер сабе зарок, што ён больш ніколі не дапусціць.. бязглуздых памылак. Новікаў. Старыя далі сабе зарок: захаваць сцяг да звароту Чырвонай Арміі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́зьба, ‑ы, ж.

Разм. Абяцанне прычыніць каму‑н. непрыемнасці зло; запалохванне, пагроза. Будуць лаяць — няхай лаюць, Будуць біць — няхай і б’юць, — Тыя грозьбы не пужаюць І не кратаюць нічуць. Колас. Адбегшы, здалёк чую.. грозьбу: — Папомніш ты мяне, галетнік чортаў! Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Пратрымаць да якога‑н. часу. Датрымаць у сябе бібліятэчную кнігу да канца года.

2. Разм. Стрымаць (абяцанне, слова і пад.). — Урэшце, усё-такі твая праўда: ты не датрымаў свайго правіла, зачапіў Ганну Карлаўну. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарцыя́рка ’багамольная жанчына, якая дала абяцанне кожны дзень хадзіць у касцёл’ (Скарбы). З польск. tercjarka ’прыналежная да ордэна св. Францыска’, ад tercja ’кананічная гадзіна’ (< лац. tertius ’трэці’, г. зн. ’прыналежны да 3‑й ступені ў ордэне’, гл. Брукнер, 569).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)