супрацьзені́тны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для абароны ад зенітнай артылерыі. Супрацьзенітны манеўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СТО (Сове́т Труда́ и Оборо́ны) ист. СПА (Саве́т Пра́цы і Абаро́ны).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

процізені́тны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для абароны ад зенітнай артылерыі; супрацьзенітны. Процізенітны манеўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капітуля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах.

Безагаворачная к.

2. перан. Адступленне ад прынцыповай абароны сваіх поглядаў, прызнанне свайго бяссілля ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магістра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якай рыхтуецца да абароны дысертацыі на ступень майстра.

[Лац. magistrans, magistrantis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьтарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тарпедамі, для абароны ад тарпед. Супрацьтарпедныя сеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процітарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тарпедамі, для абароны ад тарпед; супрацьтарпедны. Процітарпедныя сеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідразбудава́нне, ‑я, н.

Збудаванне, прызначанае для выкарыстання вады або для абароны ад яе. Комплекс гідразбудаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паяды́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Дуэль; узброеная барацьба двух праціўнікаў у прысутнасці секундантаў як спосаб абароны ўласнай годнасці (уст.).

Выклікаць каго-н. на п.

2. Наогул барацьба двух праціўнікаў.

Спартыўны п.

Слоўны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проціпаве́траны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з варожай авіяцыяй і для абароны ад яе. Проціпаветраная ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)