узбушава́цца, ‑шуюся, ‑шуешся, ‑шуецца; зак.

Пачаць бушаваць (пра вецер, мора і пад.). Мора ўзбушавалася. // перан. Раскрычацца, пачаць буяніць. Пад вечар узбушаваўся стары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Звязаны з гукам; гукавы. Фанічны бок слова.

2. Які мае гукавы сігнал (пра тэлефонны апарат). Фанічны тэлефон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флагісто́н, ‑у, м.

Бязважкая вадкасць асобага роду, пра існаванне якой меркавалася ў сувязі з тлумачэннем гарэння і цеплавых з’яў у 18 ст.

[Грэч. phlogistos — гаручы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хет-тры́к,

У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа гульцом (пра хакей, футбол).

[Англ. hat trick.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвёрданасе́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае шчыльную абалонку, не прапускае паветра і доўга не набухае ў вадзе (пра насенне злакавых раслін). Цвёрданасенная пшаніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шанцава́ць, ‑цуе; безас. незак.

Пра ўдачу ў чым‑н. Ёсць людзі, якім шанцуе ў жыцці. Савіцкі. Шанцавала Данілу Сямёнавічу на паляванні. Аношкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумлі́ва,

1. Прысл. да шумлівы.

2. безас. у знач. вык. Пра наяўнасць шуму дзе‑н. Людна і шумліва было на вуліцах. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посвяти́ть сов.

1. (кого, что во что) падзялі́цца (з кім, з чым, чым-небудзь); адкры́ць (каму, чаму, што); азнаёміць (каго, што, з чым); паінфармава́ць (каго, што, аб чым); расказа́ць (каму, чаму, пра што); уве́сці (каго, што, у што);

посвяти́ть в свои́ пла́ны падзялі́цца сваі́мі пла́намі, адкры́ць свае́ пла́ны, азнаёміць са сваі́мі пла́намі, паінфармава́ць аб сваі́х пла́нах, расказа́ць аб сваі́х пла́нах;

посвяти́ть в свои́ интере́сы расказа́ць пра свае́ інтарэ́сы, уве́сці ў свае́ інтарэ́сы;

2. (кого, что, кому, чему) прысвяці́ць;

посвяти́ть себя́ му́зыке прысвяці́ць сябе́ му́зыцы;

3. (возвести в звание) пасвяці́ць;

посвяти́ть в ры́цари пасвяці́ць у ры́цары;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пасох, ‑ла; зак.

1. Зрабіцца, стаць сухім, страціўшы вільгаць; высахнуць. Бялізна пасохла. □ — Снедай, — сказала .. [Вілю] маці, — а то аладкі ў печы зусім пасохнуць. Чарнышэвіч. Дзе ўшчэнт пасохла Зямля без жывых расін, Засмягла і стала [в]охрай Лісце лясных раслін. Калачынскі. Усцяж вады лужок быў стаптаны скацінай, людзьмі, птушкамі, пабурэў за лета, пасох. Карамазаў. // Перасохнуць (пра вусны). Твар рэдактара быў памяты, пад вокам сіняк, губы пасохлі. Гурскі. // Выпарыцца, знікнуць (пра вадкасць). Лужыны пасохлі. □ Ён [амерыканскі салдат] цешыцца! Кладзе свой брудны след На той зямлі, дзе не пасохла кроў яшчэ. Панчанка.

2. Звянуць, засохнуць ад неспрыяльных умоў — пра ўсё, многае. Дваццаць пяць дзён дажджу не было, Дваццаць пяць дзён не было расы, Дваццаць пяць дзён панаваў спалох: Жыта пасохла, згарэлі аўсы. Хведаровіч. Навалам ляжала вялікае каменне. Яго панакідана так густа, што багата якія дрэўцы, заціснутыя паміж імі, пасохлі. М. Стральцоў.

3. Разм. Схуднець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

4. Сохнуць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разві́цца, развіва́цца ’раскруціцца, расплесціся, распусціцца’, ’дасягнуць пэўнай стадыі развіцця’, ’прыняць шырокі размах’, ’знаходзіцца ў працэсе росту’ (ТСБМ), ’натрудзіць’ (лаг., паст., ігн., Сл. ПЗБ), ’узнікнуць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’пасталець’ (навагр., Сл. ПЗБ), укр. розви́тися ’развіцца, дасягнуць пэўнай ступені росту’, ’распусціцца’, рус. разви́ться ’раскруціцца’, ’стаць больш моцным’, ’пасталець разумова, духоўна’, дыял. ’віцца, расці (пра расліны)’, ’пачаць балець ад моцнага фізічнага напружання’, польск. rozwijać sięпра расліны: выпускаць лісты, кветкі’, балг. разви́я се ’развіцца, раскруціцца’, ’развіцца (пра расліны). Ад раз- і віць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)