дзе́тачка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м. і н.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай, ж.; Р мн.чак.

Разм. Памянш.-ласк. да дзетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ртачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да картка; тое, што і картка. Лексікаграфічная картачка. Фатаграфічная картачка. Уліковая картачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэ́рдачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш.-ласк. да жэрдка; невялікая жэрдка. На гнуткай жэрдачцы калыска Звісае к самаму палку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешчаракі́, ‑оў; адз. мешчарак, ‑а, м.; мешчарачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. мешчарачкі, ‑чак; ж.

Устарэлая назва татараў-мішароў, якія жывуць у Башкірскай АССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Жан. да рыбак.

2. Жонка рыбака. Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́рбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш. да торба; невялікая торба. [Міколка] ўзяў сваю старую школьную торбачку, якую пашыла яму маці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыга́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да цыганка.

2. Руская народная песня; скокі пад музыку да гэтай песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калмы́кі, -аў, адз. калмы́к, -а, м.

Народ, што складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Калмыкія, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. калмы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. калмы́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хусцінка трохвугольнай формы, якую носяць на галаве або шыі.

|| памянш. касы́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. касы́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самаву́чка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чак.

Чалавек, які навучыўся чаму-н. самастойна, без сістэматычнага навучання і без кіраўніка.

Кравец-с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)