апра́віцца, апраўлюся, аправішся, аправіцца; зак.

1. Паправіцца, ачуняць; аднавіць свае сілы. Але гэтым разам не памёр стары, аправіўся. Гарэцкі. Андрыяну Цітавічу хацелася нешта такое гаварыць, нешта такое рабіць, каб Уладзік хутчэй аправіўся ад гора, ад пакутлівых перажыванняў. Марціновіч. // Дасягнуць ранейшага або блізкага да ранейшага стану. Аправіцца ад вайны.

2. Разм. Спаражніцца. Параўняўшыся з.. [вярбою], Булякін весела, жартаўліва скамандаваў: — Стой! Аправіцца, пакурыць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. даскоч; зак.

1. Скочыўшы, дасягнуць якога‑н. месца. Даскочыць да плота. □ Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Якімовіч.

2. Разм. Спяшаючыся, дабегчы, дамчацца да якога‑н. месца. Адсюль ужо разам на ўвесь ход сваіх коней паімчаліся .. [мужчыны] і праз хвілін дзесяць даскочылі да лесу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыво́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Перастаць існаваць, знікнуць; аджыць свой век — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Усе плямы павыводзіліся. Не будзе вады — павыводзіцца рыба. □ Госці і пачастункі сярод хутаранцаў павыводзіліся ўшчэнт. Чорны.

2. Вывесціся з яйца, лічынкі і пад. — пра птушак, насякомых. Буслы, якія павыводзіліся ў гнёздах, сталі дарослыя і цяпер кожную раніцу разам са сваімі бацькамі кружылі высока ў небе. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацямне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пацямнеў, стаў цёмным. Моўчкі, нібы запамінаючы, .. [Алесь] сядзеў перад карцінай у пацямнелай ад часу раме. Караткевіч. У лесе і ў палях пачынала цямнець, шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю; разам з ім і нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі. Колас. Яго крыху пацямнелыя за восень і зіму валасы рассыпаліся на два бакі і падалі на лоб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растачы́ць ​1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Выточваючы, расшырыць, паглыбіць. Растачыць дэталь.

растачы́ць ​2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Згрызці, праесці, патачыць скрозь, у многіх месцах. Шашаль растачыў сцяну.

растачы́ць ​3, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Прытачыўшы, зрабіць большым, шырэйшым. Растачыць каўнер кашулі. □ Чакаючы нявестку ў хату, Стары Хамёнак перасыпаў гумно, растачыў яго для тых снапоў, што прыйдуць разам з новым сем’янінам. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатэлі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

1. У Старажытным Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.

2. перан. Паслугач, выканаўца чужой волі. // Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя іншай, больш моцнай імперыялістычнай дзяржаве. Сатэліты імперыялізму.

3. У астраноміі — спадарожнік планеты. Месяц — сатэліт Зямлі.

4. Спец. У планетарных механізмах — шасцярня, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты.

[Ад лац. satelles, satellitis — спадарожнік; паплечнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трагі́зм, ‑у, м.

1. Трагічны элемент, трагічны пачатак у драматычным або музычным творы і яго выкананні. Трагізм вобраза.

2. Трагічны, змрочны бок чаго‑н.; безвыходнасць. [Багушэвіч] не проста малюе карціны сялянскага жыцця, а выбірае якраз тыя, дзе можна найлепей выявіць трагізм існавання сялянскага класа. Навуменка. // Трагічнае выражэнне, інтанацыя. У голасе ў яго поўна пакорнага трагізму і разам з тым задавалення. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угрэ́бці і уграбці́, уграбу, уграбеш, уграбе; уграбём, уграбяце; пр. угроб, уграбла і уграбла, угрэбла і уграбло; заг. уграбі; зак., што.

1. Загрэбці што‑н. куды‑н. Угрэбці салому ў гумно. Угрэбці жар у печ.

2. перан. Разм. Захапіць, прысвоіць што‑н. Пасля таго, як Хурс угроб сабе ў рукі заводзік, ён некалькі дзён і [начэй] праседзеў на ім разам з майстрам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талісма́н ’прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу’ (ТСБМ). З заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. (XVIII ст.) Tálisman з франц. (XVII ст.) talisman, якое з ісп. talismán. Ісп. talismán разам з парт. talismā або непасрэдна з араб. tal(l)asm ’магічныя знакі, магічная выява, заклінанне’ ці з перс. тэлесм < араб. tal(l)asm (Чарных, 2, 226; Фасмер, 4, 15).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмуро́ю ’разам, у сукупнасці’ (Віл., Сл. паўн.-зах.). Прыслоўе з тв. скл. паз *жмура. У прыкладах: пчолы (або мошкі) ляцяць жмурою. Магчыма суаднясенне з рознымі сэнсамі: жмура экспрэсіўны варыянт ад *хмура (гл. хмурынка, хмара); экспрэсіўнае ўтварэнне ад *чмура (параўн. чмурэць ’дурэць’); ад жмура (гл.) < жмурыць ’закрываць вочы’. Няясна. Гл. ашмурэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)