галагу́цкі, -ая, -ае (разм.).

Галандскі (пра пароду курэй).

Г. певень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закля́ты, -ая, -ае.

Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка).

З. вораг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замагі́льны, -ая, -ае (разм.).

Пра голас: глухі, як з магілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́зглы, -ая, -ае.

Пра малако, якое пачало скісаць.

Абрызглае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгагры́вы, -ая, -ае.

3 доўгай грывай (пра коней).

Даўгагрывыя коні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгакры́сы, -ая, -ае.

3 доўгімі крысамі (пра адзенне).

Даўгакрысае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгняздзі́цца, -нязджу́ся, -не́здзішся, -не́здзіцца; зак.

Пра птушак: размясціцца па гнёздах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздне́ць, -е́е; безас., зак.

Пра наступленне дзённага святла.

Ужо разднела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапа́ны, -ая, -ае.

Ачышчаны ад кастрыцы (пра валакно).

Т. лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уперава́лку, прысл. (разм.).

Перавальваючыся, пахістваючыся на хаду (пра паходку), уразвалку.