ве́рмахт, ‑а, М ‑хце, м.
Назва ўзброеных сіл фашысцкай Германіі ў 1935–1945 гг., разгромленых Савецкай Арміяй у час Вялікай Айчыннай вайны.
[Ням. Wehrmacht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аме́га, ‑і, ДМ амезе, ж.
Назва апошняй літары грэчаскага алфавіта.
•••
Ад альфы да амегі гл. альфа.
Альфа і амега гл. альфа.
[Грэч. o mega.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апліка́та, ‑ы, М ‑каце, ж.
У геаметрыі — назва аднаго з трох лікаў, які вызначае становішча пункта ў прасторы адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў.
[Лац. applicata — прыкладзеная.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абісі́нцы, ‑аў; адз. абісінец, ‑нца, м.; абісінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. абісінкі, ‑нак; ж.
Ранейшая назва асноўнага насельніцтва Эфіопіі (Абісініі); эфіопы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імерэці́ны, ‑аў; адз. імерэцін, ‑а, м.; імерэцінка, ‑і, ДМ; мн. імерэцінкі, ‑нак; ж.
Назва грузінаў, якія насяляюць Імерэцію — гістарычную вобласць Грузіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́-дзераза́, казы-дзеразы, ж.
Фальклорная назва казы. — Дзе ж твая каза-дзераза: ваўкі з’елі, ці мо ў заячую хату схавалася? Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кура́нты, ‑аў; адз. няма.
Даўнейшая назва вежавага або насценнага гадзінніка, бой якога суправаджаецца музыкай, а таксама музычны механізм такога гадзінніка. Крамлёўскія куранты.
[Ад фр. courant — бягучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́сіс, нескл., ж.
Назва замужняй жанчыны і форма звароту да яе ў Англіі і ў Амерыцы (звычайна ставіцца перад прозвішчам або імем).
[Англ. mistress.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сонцаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.
Разм. Народная назва сонцастаяння. Адсюль пачаўся вялікі сонцаварот: ноч пайшла на спад, а дзень у рост. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́цыум, ‑у, м.
Агульная назва груповак людзей у грамадстве, якія вылучаюцца на падставе разнастайных сацыяльных прыкмет (сям’я, вытворчы калектыў, нацыя і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)