кудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; незак.
Разм.
1. Станавіцца кудлатым. Валасы кудлацяцца. □ Па небе сунуліся рваныя кудзелістыя хмары, і што ні хвіліна, то, здавалася, спускаліся ніжэй, кудлаціліся. Карпаў.
2. Зал. да кудлаціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азна́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Стаць прыметным; абазначыцца, вырысавацца. Пахмурнымі ценямі азначыліся маршчыны на лбе. Пестрак. Бялявыя валасы Алеся яшчэ выразней азначыліся на падушцы. Броўка.
2. перан. Намеціцца, вызначыцца. Азначыўся круг сяброў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Раскідаць, распусціць, разблытаць. Разбэрсаць клубок. □ [Параска] ўзяла разбэрсала .. [Андрэю] валасы, потым абхапіла за шыю, прыціснулася. Лобан.
2. Тое, што і разбарсаць. Бацька разбэрсаў аборы. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалмаціць.
2. у знач. прым. Раскудлачаны, непрычэсаны (пра валасы, шэрсць і пад.). Сымон быў без шапкі, з скалмачанымі валасамі, у парванай вопратцы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скудла́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скудлаціць.
2. у знач. прым. Разм. Зблытаны, растрапаны, непрычасаны (пра валасы, лён і пад.). Атаман падышоў і стаў .. [Гэльку] гладзіць па скудлачаных валасах. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпу́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які трохі прыпух, успух. Іван Паўлавіч падняў вочы з-пад тоўстых прыпухлых павек. Колас. Чорныя, кучаравыя валасы яе «полькі» растрэсліся на падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяле́гаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.
Абл. Аддаваць шмат увагі каму‑, чаму‑н., любоўна даглядаць; песціць. Густыя светла-каштанавыя валасы, якіх.. [Чорны] ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой. Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́лак, ‑лка, м.
Абл. Зэдлік. [Чухрэвіч] устаў з доўгага столка і паставіў яго каля .. [Агаты]. Чорны. — Мо аж з Мазыра? — падцягвае .. [дзед Іван] да грубкі столак і садзіцца, прыгладжваючы густыя, яшчэ не зусім пасівелыя валасы. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазакру́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Закруціць, завіць (валасы); замацаваць, завязаць усё, многае.
П. вусы.
П. дротам дачныя брамкі.
2. што. Абвязаць, абматаць чым-н. усё, многае.
П. бінтам пальцы.
3. каго-што. Загарнуць у што-н. усіх, многіх або ўсё, многае.
П. дзяцей у коўдры.
4. што. Круцячы, закрыць, завінціць усё, многае.
П. краны.
П. гайкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
све́тлы, -ая, -ае.
1. Які ярка свеціць.
Светлая лямпачка.
2. Добра асветлены, яркі.
Светлыя палацы.
С. дзень.
3. Ясны, празрысты.
С. ручаёк.
4. Менш яркі па колеры ў параўнанні з іншымі, не цёмны.
Светлыя валасы.
Светлыя фарбы.
5. Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.
Светлая будучыня.
С. ўспамін.
6. Ясны, лагічны, праніклівы.
С. розум.
Светлыя надзеі.
|| наз. све́тласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)