даро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які дасягнуў сталага ўзросту. Дарослыя людзі ажыўлена гутарылі. Брыль. / у знач. наз. даро́слы, ага, м.; даро́слая, ‑ай, ж. Усе — і дарослыя, і дзеці — высыпалі сёння на вуліцу. Юрэвіч. [Таццяна] добра разумела, што дзеці прыйшлі не самі, іх прыслалі дарослыя — маці, дзяды. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батальённы, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. Які мае адносіны да батальёна, належыць батальёну, арганізуецца ў батальёне. Батальённы камісар. Батальённы мінамёт. Батальённы камітэт.

2. у знач. наз. батальённы, ага, м. Камандзір батальёна. [Блешчыка] часцяком бачыў Дудок за апошнія дні, батальённы не разбыў і ў іх часці. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гару́чы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны гарэць. Гаручы газ. Гаручыя сланцы.

2. у знач. наз. гару́чае, ага, н. Паліва для рухавікоў (нафта, бензін і інш.).

гару́чы 2, ‑ая, ‑ае.

Нар.-паэт. Горкі, пякучы. Глядзіць на Дзвіну ў адзіноце дзяўчына, Гаручая ўпала на бераг слязіна. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́ўтрае, ага, н.

Разм. Тое, што і заўтра (у 2 знач.). Не, яна не пойдзе адсюль да заўтрага, як ні цяжка сядзець тут, але яна не пойдзе. Лобан. Ростам гэтых гарадоў, заводаў і электрастанцый будзе адзначана хада ў заўтрае майго пакалення людзей, маіх равеснікаў. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знява́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняважыць.

2. у знач. прым. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны. У верш [Ю. Таўбіна] увайшла тэма зняважанай, скатаванай Заходняй Беларусі. Бярозкін. / у знач. наз. знява́жаны, ага, м.; знява́жаная, ‑ай, ж. [Янка Купала] умеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрні́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад інтэрніраваць.

2. у знач. прым. Затрыманы, спынены; пазбаўлены волі. Спроба дабіцца праз Савет рабочых дэпутатаў абмену на інтэрніраваных немцаў таксама нічога не дала. Гурскі. // у знач. наз. інтэрні́раваны, ага, м.; інтэрні́раваная, ‑ай, ж. Лагер для інтэрніраваных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З касымі вачамі; які мае касавокасць. Адзін [чалавек] чарнявы, плячысты, з пышнымі чорнымі вусамі, крыху касавокі: адно вока пазірала, як кажуць, на Маскву, другое на Варшаву. Колас. // у знач. наз. касаво́кі, ага, м. Пра зайца. Спіць касавокі і сніць, Быццам сабакі гоняць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

найле́пшы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце. Прыказка.

2. у знач. наз. найле́пшае, ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым. Карпаў.

•••

Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска. Якімовіч.

2. у знач. наз. нарачо́ны, ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перажы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перажыць.

2. у знач. наз. перажы́тае, ага, н. Тое, што зазнана ў жыцці, перажыта. Выдавалі ўзрост і перажытае адны вочы — прыжмураныя і стомленыя, у якіх як бы пагасла святло. Шамякін. Прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае, перажытае... Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)