пахвала́, ‑ы, ж.

Добры водзыў, адабрэнне. — Вы добра чыталі, — пачуў Заранік дзявочы голас. — Дзякую за пахвалу. Чытаў, як мог. Хадкевіч. Цішка пачырванеў ад бацькавай пахвалы. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паядране́ць, ‑ее; зак.

Стаць больш ядраным. За ноч яшчэ паядранеў марозік. Грахоўскі. Здаецца, адразу пахаладнелі доўгія чорныя воблакі на далёкім краі неба; астылі, паядранелі імшары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перыско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для назірання за чым‑н. з закрытага месца. Падводнай лодкі перыскоп На ўсходзе з-пад хваляў вынырнуў і знік назад. Аўрамчык.

[Ад грэч. periskopéō — гляджу вакол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляво́к, пляўка, м.

Выкінуты, выдалены з рота згустак сліны, макроты і пад. І да крывавых пляўкоў.. [Галіна Адамаўна] не магла прывыкнуць за ўсе пятнаццаць год сваёй работы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праклама́цыя, ‑і, ж.

Агітацыйны лісток палітычнага зместу. — А вось у мяне ёсць свежы лісток, — казаў той самы Сцёпка мужыкам і даставаў з-за пазухі пракламацыі. Колас.

[Ад лац. proclamatio — адозва, заклік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракля́цце, ‑я, н.

Тое, што і праклён. — Пракляцце лютым катам ад мяне, Ад жонкі партызана перадай! Танк. О, пракляцце!.. За што мне Гэткі суджаны лёс? Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасвяжы́цца, ‑свяжуся, ‑свяжышся, ‑свяжыцца; ‑свяжымся, ‑свяжыцеся; зак.

Разм. Асвяжыцца, праветрыцца. Лясніцкі выйшаў за .. [сялянамі] на вуліцу і сеў на прызбе, каб прасвяжыцца трохі ад хатняй духаты. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць працавітага; любоў, шчырасць да працы. Стаялі добрыя жніўныя дні, багатыя працавітасцю людзей. Кавалёў. Дзятла дзед вельмі паважаў за яго працавітасць. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдба́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прыдбаны, набыты. Густы водар гародаў і гумнаў быў свежы, можа, больш, як калі, і цешыў душу чалавек прыдбалым за лета багаццем. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́бак, ‑бку, м.

Разм. Тое, што і прыработак. [Адам:] — Узяліся за работу, я табе кажу, як чэрці... Цяпер у нас, з усімі прыробкамі, амаль паўтары сотні. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)