фо́сфар, -у, м.

Хімічны элемент, які ўтрымліваецца ў некаторых мінералах, у раслінных і жывёльных тканках.

Белы ф.

|| прым. фо́сфарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фотагені́чны, -ая, -ае.

Які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране.

Ф. выгляд.

|| наз. фотагені́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрыкаты́ўны, -ая, -ае.

У мовазнаўстве: які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі; шчылінны (пра гукі).

Ф. зычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрыста́йл, -а, м.

Від гарналыжнага спорту, які спалучае хуткасны спуск на лыжах і скачкі з трампліна з элементамі акрабатыкі.

Захапляцца фрыстайлам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуэтэ́, нескл., н.

У класічным танцы: фігура (у 2 знач.) з характэрным махавым рухам нагі, які дапамагае павароту або вярчэнню танцоўшчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хату́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).

Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за плячамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлуслі́вы, -ая, -ае.

1. Які гаворыць няпраўду, хлусню.

Хлуслівая жанчына.

2. Фальшывы, няправільны.

Хлуслівыя словы.

Хлуслівыя чуткі.

|| наз. хлуслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́ладна, у знач. вык.

1. Пра халоднае надвор’е.

Раніцай х.

2. каму-чаму. Аб стане чалавека, які адчувае холад.

Мне х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрона... (а таксама храна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да часу, напр.: хронабіялогія, хронаметраж, хронаметрычны, хронафатаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царкоўна... і царкоўна-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да царквы, напр.: царкоўна-богаслужэбны, царкоўна-кніжны, царкоўнаславянізм.