мнемо́метр, ‑а, м.

Спец. Апарат для эксперыментальна-псіхалагічнага даследавання працэсаў памяці.

[Грэч. mnēmē — памяць і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагнята́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для нагнятання. Нагнятальны насос. Нагнятальны клапан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нардо́м, ‑а, м.

Уст. Народны дом — устапова для правядзення культурных мерапрыемстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насыча́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для насычэння чаго‑н. Насычальная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нафтаво́з, ‑а, м.

Самаходнае судна для перавозкі нафты налівам (без тары).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для націрання чаго‑н. Націральная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нумарава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для нумарацыі (у 1 знач.). Нумаравальны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паветраме́р, ‑а, м.

Спец. Апарат для вымярэння згушчэння і разрэджвання паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаўжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для падаўжэння чаго‑н. Падаўжальны канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паласава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць, абсталяваны для паласавання чаго‑н.