сінхраніза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Механізм, які забяспечвае сінхроннае дзеянне чаго-н.

С. гуку і відарыса (у кіно, тэлебачанні).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склеро́тык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе на склероз.

|| ж. склераты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скло́чнік, -а, мн. -і, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, які займаецца склокамі.

|| ж. скло́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. скло́чніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяця́р, смецяра́, мн. смецяры́, смецяро́ў, м.

Чалавек, які збірае і вывозіць смецце.

|| ж. смяця́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракако́, нескл., н.

Архітэктурны і дэкаратыўны стыль 18 ст., які вызначаецца незвычайнай складанасцю форм і дзівосным арнаментам.

Архітэктура р.

Мэбля р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раме́сны, -ая, -ае.

1. гл. рамеснік, рамяство.

2. Які рыхтаваў кадры кваліфікаваных рабочых (у 1940—1958 гг.).

Рамеснае вучылішча.

Рамесная школа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рок-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рок-музыкі, напр.: рок-ансамбль, рок-група, рок-спявачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфарма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ажыццяўляе рэформу чаго-н., пераўтваральнік у якой-н. галіне.

|| прым. рэфарма́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сабутэ́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які п’е, п’янствуе разам з кім-н.

|| ж. сабутэ́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плы́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які звязвае бярвенне ў плыты і прымае ўдзел у сплаве.

|| прым. плы́тніцкі, -ая, -ае.