трэ́нне, ‑я, н.

1. Рух прадмета па паверхні другога прадмета. Трэнне аднаго кавалка сухога дрэва аб другі.

2. Сіла, якая перашкаджае руху аднаго цела па паверхні другога. Каэфіцыент трэння, Трэнне ў машынах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак. і незак.

1. Паслаць (пасылаць) якое‑н. паведамленне па тэлеграфе. Тэлеграфаваць аб прыездзе.

2. што і аб чым. Паведаміць (паведамляць) што‑н. па тэлеграфе. Тэлеграфуйце дзень прыезду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыбава́р, ‑а, м.

Спецыяліст па перапрацоўцы грыбоў, які працуе ў грыбаварні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блізкаро́днасны, ‑ая, ‑ае.

Падобны па асноўных уласцівасцях, прыкметах; звязаны агульнасцю паходжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Аднародны па саставу, уласцівасцях, паходжанню; проціл. гетэрагенны.

[Ад грэч. homogenēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гінеко́лаг, ‑а, м.

Урач па жаночых хваробах, спецыяліст у галіне гінекалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаро́цца, ‑порацца; зак.

Адарваўшыся па шве, аддзяліцца (пра што‑н. прышытае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арабі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па арабскай мове, арабскай культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнаменты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па рысаванню, кладцы, лепцы арнаментаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асемяна́тар, ‑а, м.

Спецыяліст па штучнаму асемяненню жывёл на злучных пунктах.