трамва́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Гарадская наземная электрычная чыгунка, а таксама поезд гэтай чыгункі, які складаецца з аднаго або некалькіх вагонаў.

Рачны трамвай — невялікі пасажырскі параход, які курсіруе па рацэ ў межах горада.

|| прым. трамва́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: велічыня, якая валодае кампанентамі ў кожнай з мноства сістэм каардынат, прычым кампаненты пераўтвараюцца па пэўным законе пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.

|| прым. тэ́нзарны, -ая, -ае.

Тэнзарнае вылічэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбагаці́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -га́чаны; зак., каго-што.

1. Зрабіць багатым, заможным.

2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставе, змесце і пад.

У. сваю памяць.

|| незак. узбагача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбагачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ця́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. (разм.).

1. гл. цяпаць.

2. каго-што. Укусіць, схапіць зубамі.

Сабака цяпнуў за палец.

3. што і чаго. Выпіць спіртнога.

Ц. чарку.

4. каго. Стукнуць, ударыць каго-н.

Ц. па галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шке́льца, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. гл. шкло.

2. Асколак або кавалак шкла.

Шкельцы ад пабітых акон.

3. перан. Пра тое, што па сваіх уласцівасцях нагадвае шкло.

Шкельцы лужын.

4. мн. Акуляры або пенснэ (разм.).

Надзець шкельцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

энерга...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да энергетыкі, адпавядае па знач. слову «энергетычны», напр.: энергабаза, энергагігант, энергаўзброенасць;

2) які мае адносіны да энергіі (у 1 знач.), напр.: энергаёмістасць, энергаёмісты, энергазабеспячэнне, энерганосьбіт, энергасілкаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Цягаць доўга, неаднаразова; пацягаць многа каго‑, чаго‑н. Міленькі мой татачка, колькі ж гэта ён бярвення папацягаў! Каліна. [Галя:] — Колькі я з імі нагаравалася, са сваімі хлопцамі, колькі папацягала ў вайну па лесе ды па балотах... Палтаран. [Жонка:] — Мала Адася папацягалі па астрогах? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляск, ‑у, м.

Разм.

1. Гук, які атрымліваецца пры ўдары чым‑н. па вадзе або вады аб што‑н. Праз момант пачуўся глухі пляск вады. Колас.

2. Гук, які атрымліваецца пры ўдары далоні аб далонь або далонню па чым‑н. Вечар. Тэатр. Далоняў пляск. Дудар. Марш заканчваецца гучным пляскам далоні па стале. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскладаць ​1 — раскласці ​1.

2. Планавае размеркаванне каго‑, чаго‑н. На сходзе за бацюшку галасавалі, каб ён увайшоў у камісію па падліку і раскладцы падаткаў. Чарот. — У нас дагэтуль па закону, па раскладцы... А ці так жа можна, каб такое свавольства? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самака́т, ‑а, М ‑каце, м.

1. Уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.

2. Прыстасаванне па колцах або роліках, на якім катаюцца дзеці пры адштурхоўванні ад зямлі нагой. Па тратуарах грукацелі на самакатах хлапчукі — мурзатыя, у падраных на каленях портачках. Савіцкі.

3. Механічнае рухальнае прыстасаванне. Па самакату Бервяно Ідзе пад нож Варштата. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)