Райсоры фальк. ’рысора’ (Ант.: Як я ехаў да яе, — // Брычка на райсорах). Дыялектная трансфармацыя франц. ressort ’спружына, рысора’, магчыма, праз рус. рессо́ры ’тс’, дзе ‑йс‑ на месцы ‑сс‑. Гл. Фасмер, 3, 474.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Руці́на ’боязь змен, застой, кансерватыўнасць, адсутнасць пачуцця новага’ (ТСБМ). З заходнееўрапейскіх моў, крыніцай для якіх было франц. routine ’спрыт; уменне; руціна; коснасць’ < route ’дарога, шлях, напрамак, наезджаны шлях’ (Чарных, 2, 128–129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэра́са ‘ўступы зямлі або прыбудова перад домам’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Пятр.). Відаць, праз рус. терра́са ‘тс’, што, у сваю чаргу, з франц. terrasse ‘земляны насып’, звязанага з лац. terra ‘зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капу́т ’канец, смерць’ (ТСБМ). Паходзіць з нямецкай мовы (праз польскую ці рускую), параўн. н.-в.-ням. kapútt ’сапсаваны, разбіты, зламаны’, ’які загінуў’ < франц. capot ’прапаў, праіграў’ у выразе être (або faire) capot ’вашы карты пабіты’; аналагічна ням. kaputt machen (Фасмер, 2, 188; Клюге, 350–351; ЕСУМ, 2, 379). Даза (139) дапускае генетычную сувязь франц. capot з праванс. cap, якое з нар.-лац. capus, лац. caput ’галава’. У Вялікую Айчынную вайну лексема набыла значэнне ’капец, смерць’ — у выніку другаснага запазычання (Шанскі, 2 (К), 59–60).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катэгары́чны ’катэгарычны’ (ТСБМ, БРС). Рус. категорический, укр. категори́чний ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў, відавочна, з’яўляецца рус. лексема, якая была вядома ў рус. мове з пачатку XVIII ст. (сустракаюцца формы категорически, прыслоўе — 1718 г., категоричный — 1714 г.). Паводле Фасмера, 2, 210, крыніцай рус. слова магло быць ням. kategorisch або франц. catégorique. Першакрыніцай з’яўляецца грэк. κατηγορία ’абвінавачванне’, ад якога ўзята (праз лац. categoria) ням. Kategorie, франц. categorie. У рус. мове катего́рия адзначаецца з 1722 г. Іншыя гісторыкі мяркуюць, што грэч. κατηγορία — тэрмін, прыдуманы і ўведзены Арыстоцелем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трук ‘лоўкі, эфектны прыём, нумар’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову (трюк) з франц. truc ‘спрытнасць’, якое з праванс. truc ці з італ. trucco ‘палка’. Фасмер (4, 112) выводзіць рус. трюк з англ. trick ‘фокус, трук, спрытны прыём’, параўн. трык ‘trick artifice’ ў “Беларуска-ангельскім слоўніку” Я. Пятроўскага, выдадзеным у Лінцы ў 1946 г. (перавыданне — гл. Пятр.). Крыніцай запазычання англ. trik з’яўляецца ст.-франц. trique, якое з лац. tricae мн. л. ‘інтрыгі’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 662). Сюды ж трука́цкі, тру́кавы, трука́цтва, трука́ч (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тужу́рка ‘двухбортная форменная або дамашняя куртка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.; віл., Сл. ПЗБ), ‘скураная куртка’ (Растарг.). Запазычана з рускай мовы (Сл. ПЗБ, 5, 114), у якой тужу́рка спачатку абазначала ‘будзённае, хатняе адзенне’. Узыходзіць да франц. toujours ‘заўсёды’, ‘штодня’ (Фасмер, 4, 115; Чарных, 2, 269; ЕСУМ, 5, 669). Па фармальных і семантычных прычынах малаверагодна запазычанне праз польск. tużurek ‘доўгі чорны сурдут для візітаў і ўрачыстых выпадкаў’, якое паходзіць ад спалучэння франц. robe de toujours ‘штодзённае адзенне’ (ад tour jour ‘кожны дзень’), гл. Брукнер, 586; Арол, 4, 114.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёш 1 ’крой спадніцы або штаноў з расшырэннем унізе’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. клеш з франц. cloche з першасным значэннем ’звон’ (Фасмер, 2, 249).
Клёш 2 ’абажур’ (Др.-Падб.). Параўн. клёш 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́па ’геаграфічная карта’ (Др.-Падб.). З польск. mapa ’тс’, якое з ням. Марре < франц. mappe‑monde ’выява зямной паверхні’ < с.-лац. mappa mundi < лац. mappa ’сурвэтка, хустка’ < пуніцк. ’хустка’ (Махэк₂, 351; Васэрцыер, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лак ’раствор смол, эфіраў цэлюлозы, якім пакрываюць паверхню прадметаў, робячы яе бліскучай’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе лак ’тс’ < ням. Lack, гал. lak, франц. laque < іт. lacca < араб. lakk (Фасмер, 2, 452).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)