Скусо́рыцца (скусо́рицца) ‘коса глядзець на каго-небудзь’ (Шымк. Собр.). У выніку перастаноўкі галосных, гл. скасурыцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сце́рка ’гусцера, Blicca bjoerkna L.’ (Жук.). У выніку адсякання пачатковага складу, параўн. гусцерка, усцерка, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скрыжава́цца, ‑жуецца; зак.
1. Размясціцца крыж-накрыж; перасячыся. З Палескай чыгункай якраз у Гарбылях скрыжавалася другая, якая вяла з пшанічнай Украіны ў багатую лесам Беларусь. Навуменка. Угары вецце сплялося, скрыжавалася чорна-зялёным дахам. Мележ. // перан. Пераплесціся. У вачах Гэлькі скрыжаваліся радасць і страх. Сташэўскі.
2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёлу).
3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў працэсе скрыжавання (пра мовы, гаворкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палудна́ць ’палуднаваць’ (Мат. Гом.), палу́ннаць ’тс’ (Сл. Брэс.). З палуднаваць (гл. папярэдняе) у выніку асіміляцыі дн > нн у форме палу́ннаць і скарачэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Памсці́цца ’адважыцца, намерыцца’ (Бяльк.), ’адпомсціць у зручны момант’ (Гарэц.). Гл. по́мсціць. Першае значэнне магло ўзнікнуць у выніку расшырэння семантыкі ’наме́рыцца адпо́мсціць → наме́рыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́трубля ’вотруб’е (ігн., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі балтызму nacėi і бел. вотруб’е (гл.). У канцы слова ‑л‑ з ‑и‑ (< прасл. -ьje).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляць ’пяць’ (Чуд.). У выніку ’другаснага” Г-эпентэтыкум з паяць, у якім nu‑ замест [п?]. Параўн. у той жа гаворцы: спаяць ’спяць’, кпляі}ь ’кпяць, жартуюць’ (тамсама).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фармірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Складвацца, набываць пэўную форму, выгляд у выніку развіцця, росту. Сучасная паверхня Беларусі фарміравалася на працягу вялікага прамежку часу. // Развівацца фізічна. // перан. Набываць закончанасць, сталасць у выніку развіцця, змен. У падарожжах фарміруецца і мацнее характар. В. Вольскі. Ігнась з рамана «Сын», таксама як і Рыгор з «Сокаў цаліны», паслядоўна фарміруецца ў рэвалюцыйнага барацьбіта. Перкін.
2. Складвацца, стварацца, арганізоўвацца (пра калектыў, групу, орган і пад.). [Сакольны:] — Усім вам, таварышы, вядома, што гэтая група фарміруецца не па загаду, а добраахвотна. Кулакоўскі. // Стварацца шляхам камплектавання людзьмі, матэрыяльнай часткай (пра вайсковую часць). [Алёкса:] — Наша дывізія фарміравалася ў Валагодскай губерні, ваявала супраць англічан і амерыканцам. Машара.
3. Складацца з вагонаў, суднаў шляхам размяшчэння іх у пэўным парадку. — Браткі! — падышоў з цяжкай ношай Станіслаў. — Дзе фарміруецца поезд на Познань? Гурскі.
4. Зал. да фарміраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Камацёс ’склюд’ (М. Гарэцкі — Абабурка, Дыял.), ’каменячос’ (шальч., Сл. паўн.-зах.) — у выніку апрашчэння з каменячос з семантычным пераносам з Nomen agentis у Nomen instrumenti (у ’склюд’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакошка ’карыта, таз’ (Фрэнкель, 1, 337 са Скарджуса, 118) у выніку распадабнення ‑г‑ у ‑к‑ у лексеме латушка ’міска’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. таксама латашок, латак, латок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)