суда...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «судовы», напрыклад: судаводства, судагаварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

судна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «суднавы», напрыклад: суднамеханік, суднарамонтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: у сырым, нявараным выглядзе, напрыклад: сырасолены, сыравэнджаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трава...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «трава», напрыклад: травасеянне, травасумесь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туб...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «туберкулёзны», напрыклад: тубінстытут, тубдыспансер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «турбінны», напрыклад: турбакампрэсар, турбапомпа.

[Лац. turbo — віхор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «друкарскі», напрыклад: тыпагравюра, тыпалітаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытуня...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «тытунь», напрыклад: тытунярэзка, тытуняводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уласна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «уласны», напрыклад: уласнаручна, уласнабеларускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унутры...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «унутраны», напрыклад: унутрыатамны, унутрывідавы, унутрыкласавы, унутрыпартыйны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)