гамёлак, ‑лка, м. і гамёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Вялікі кусок (хлеба, сыру і пад.). Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́лкі, лак; адз. няма.

1. Доўгая палка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы, пры дапамозе якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі, чыгункі і пад.

2. Тое, што і вілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разва́лкі, лак; адз. няма.

Нізкія і шырокія сані з разваламі. У шырокіх сялянскіх развалках, закапаўшыся ў сена, ляжаў Васіль Сокалаў. Новікаў. Антон падцягнуў пасак, падабраў да каліўца сена і кінуў у развалкі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухмы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Тое, што і усмешка. Добрай ухмылкай засвяціўся твар санітаркі. Грахоўскі. На тварах тых, хто сядзеў на першых лаўках, Шыковіч убачыў хітрыя ўхмылкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Тое, што і чытальня. А часу і так не хапала. З раніцы да вечара [Кастусь] у чыталцы. Запоем глытаў паэзію, прозу, крытыку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Двухколая павозка; буда (у 2 знач.). З дарогі з-за кустоў прыязджалі двухколкі, і тады санітары здымалі з іх параненых і клалі на зямлю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Подсцілка з тонкай скуры, кардону, палатна ў абутку, да якой прымацоўваецца падэшва. Я сапраўды баяўся падымаць ногі, каб не паказаць пратаптаных да вусцілкі чаравікаў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паджы́лкі, лак; адз. няма.

Разм. Каленныя сухажыллі. Кажуць, што ў мікалаеўскую вайну Задрапей падрэзаў сабе паджылкі, каб не ісці ў царскую армію. Бажко.

•••

Паджылкі трасуцца ў каго — аб вялікім хваляванні, пачуцці страху і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн.лак; ж.

Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыгіна́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, аўтэнтык.

Зверыць з арыгіналам.

Чытаць у арыгінале.

А. артыкула (рукапіс, з якога робіцца набор).

2. Непадобны да іншых, своеасаблівы чалавек, дзівак (разм.).

Ён вялікі а.

|| ж. арыгіна́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)