Плі́нтус ’планка, якая закрывае шчыліну паміж падлогай і сцяной’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк. Сл.). Праз рус. пли́нтус (з XIX ст.) з лац. plinthis, plinthus ’ніжняя частка п’едэстала калоны’, ’карніз будынка звонку’, якія са ст.-грэч. πλίνθος ’цэгла’, (пазней) ’плітка’. Значэнне ’карніз’ спрыяла семантычнаму пераходу, параўн. плі́нтус ’перакладзіна над вушакамі’ (хоцім., ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́хад1 ’рэшткі пры ўзважванні бульбы, мукі і інш.’ (паўн.-усх., КЭС). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай лрыст. по-, параўн. адыход, адход ’рэшткі чаго-небудзь’.

По́хад2 ’месца над асеццю’ (Мат. Маг.), ’яма перад печкай у асеці’ (Мат. Гом., Бяльк.). Ад хадзіць (гл.) з дапамогай прыст. wo-, аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапрасі́цца, ‑прашуся, ‑просішся, ‑просіцца; зак. (часцей з адмоўем).

Разм. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі просьбамі. Як адвячоркам над соннымі водамі Кнігаўка ўсё не дапросіцца піць, — Тры гады я не чуў. Барадулін. У яго зімой снегу не дапросішся. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сіцца, ‑сіцца; незак.

Уздымацца над навакольнымі прадметамі. У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Шпіталь быў недалёка, у невялічкім парку, дзе ціха высіліся стагоднія ліпы і вязы. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднапалча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.

Той, хто служыць ці служыў у адным палку з кім‑н. Паслухаў бы, як там [у Гдыні] шуміць прыбой, Як несціхана шалясціць галлісты Магутны бук па-над магілай іх — Аднапалчан-таварышаў маіх. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дня́мі, прысл.

1. Некалькі дзён таму назад або праз некалькі наступных дзён; на днях. Днямі меўся адбыцца раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Асіпенка.

2. З ранку да вечара; на працягу многіх дзён. Чытаць днямі. Днямі сядзець над разлікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвываць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў. Да яго вушэй раптам даляцела прыглушанае, густое падвыванне.. Міша прыпыніўся: там яшчэ гула малацьба. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і памета. Трэці [мужчына] доўгі, худы і пануры з зямлістым колерам твару, сядзеў над нейкаю паперкаю, углыбіўшыся ў чытанне, і рабіў сяды-тады ў ёй паметкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапло́, ‑а, н.

Канал спецыяльнага профілю, прызначаны для разгону вадкасцей ці газаў да пэўнай скорасці і надавання патоку зададзенага кірунку. Аж задрыжала даль ад грому, Бушуе полымя з сапла, У вышыні над касмадромам — Палоска зыркага святла. Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжы́на, ‑ы, ж.

Разм. Сцежка. Дом над ракою знаёмы, Да дому сцяжына. Куляшоў. Хто раз ступіў на сцяжыну творчасці, не сыдзе з яе да канца дзён сваіх, колькі б творчых пакут і расчараванняў не прынесла яна. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)