схі́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Здольнасць, пастаянная цяга, імкненне да чаго-н.

С. да жывапісу.

С. да канструявання.

2. Слабасць да чаго-н.

С. да салодкага.

3. Сімпатыя да каго-н.

Меў ён сардэчную с. да тутэйшай прыгажуні.

4. Наяўнасць спрыяльных умоў для захворвання.

С. да прастуды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэрыя́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадметы, рэчывы, з якіх будуецца, вырабляецца што-н.; сыравіна.

Будаўнічы м.

2. перан. Розныя звесткі, крыніцы, якія служаць асновай для чаго-н.

М. для назірання.

Гістарычны м.

3. звычайна мн. Збор звестак, дакументаў па якім-н. пытанні.

Матэрыялы з’езда.

4. Тканы або трыкатажны выраб, прызначаны для шытва.

М. на сукенку.

|| прым. матэрыя́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́паведзь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Выслоўе, якое змяшчае рэлігійна-маральнае прадпісанне.

Евангельская з.

2. Правіла, палажэнне, якое служыць кіруючым указаннем для каго-, чаго-н. (высок.).

Першая з. (самае непарушнае правіла).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены; зак., што.

1. гл. кроіць.

2. перан. Удзяліць, з цяжкасцю выдзеліць для чаго-н.

В. вольную часіну.

В. сродкі на пакупку лесу.

|| незак. выкро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́да, -ы, ДМ -ра́дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

1. Прапанова як дзейнічаць, рада.

Даць добрую параду каму-н. Паслухацца парады таварыша.

2. Сумеснае абмеркаванне чаго-н., кароткая нарада.

Сабрацца для парады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэла́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Рад паліц, размешчаных адна над адной.

Кніжныя стэлажы.

2. Прыстасаванне для захоўвання чаго-н. у вертыкальным становішчы.

Паставіць вёслы ў стэлажы.

|| прым. стэла́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суправаджа́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для суправаджэння чаго-н. (звестак, справаздач і пад.), калі дасылаецца адначасова з кім-, чым-н.

С. ліст.

2. Які суправаджае што-н.

Суправаджальныя акалічнасці.

С. акампанемент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Прадмет кухоннага ўжытку ў выглядзе пласціны з праколатымі дзіркамі, прызначанымі для раздрабнення, расцірання чаго-н.

Драць бульбу на тарцы.

|| прым. та́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́бны¹, -ая, -ае.

1. Узяты на пробу¹, прызначаны для ўзяцця пробы¹.

Пробныя духі.

П. камень (перан.: пра ўчынак, выпадак, па якім робяць вывад аб трываласці, каштоўнасці, сіле чаго-н.). П. шар (перан., уст.: пра дзеянне, пры дапамозе якога імкнуцца высветліць што-н.).

2. Які робіцца для выпрабавання, праверкі.

П. рэйс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязру́чны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго-н.

Нязручнае месца.

Вузкі н. праход.

2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў.

Н. момант.

3. Няёмкі ў якіх-н. адносінах, які абцяжарвае працу (пра інструмент, работу і пад.).

Н. гэблік.

|| наз. нязру́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)