Пу́кацца ’лямантаваць, моцна крычаць’: пукаяцца там, аж с шкуры вылазіць (Шат.), ’паміраць (ад болю, ад прагнасці, ад смеху і пад.)’: у раскошы дзеўка аж пукаетца — хочэ замуж (Сержп.). Магчыма, у выніку эліпсіса, параўн.: (крычыць, смяецца і г. д.) аж на ём шкура пукаецца (Сержп.), што зводзіцца да пу́кацца ’лопацца’, гл. пукаць 1. Аднак чэш. pykat ’цярпець’, ст.-чэш. ’аплакваць, шкадаваць каго-небудзь, галасіць’, серб.-харв. pȉčiti ’крычаць, плакаць’, якія Гаўлава (Acta Univ. Olomouc., Misc. Ling., 1971, 71–72) лічыць роднаснымі лат. pukātiēs ’наракаць, прычытаць’, а таксама ’стукаць, біць’ і літ. pukuoti ’біць’, сведчаць, магчыма, пра старажытны характар семантычнага пераходу ’біць, лопаць’ — ’лямантаваць’ — ’паміраць’, гл. таксама Кралікава, Česka slavistika, 1998, 50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
крыні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі, а таксама вадаём, які ўтварыўся на месцы выхаду падземных натуральных вод.
Прынесці вады з крыніцы.
2. перан., чаго. Тое, што дае пачатак чаму-н., служыць асновай для чаго-н.
К. святла.
К. дабра.
3. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні (спец.).
Мовазнаўчыя крыніцы.
◊
Біць крыніцай — бурна развівацца, квітнець.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане.
|| прым. крыні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пахлю́стаць ’памыць (грыбы)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po·) і прасл. xlʼustati — гукапераймальнага дзеяслова (Трубачоў, Эт. сл., 8, 35). Параўн. бел. швянч. хлюшчзць ’моцна цячы (пра воду)’, рус. пск., цвяр. хлюстать ’(пра дождж) моцна біць у войны’, славінск. xlüstac ’ліцца, цячы з шумам’, польск. chlustać ’біць струменем’, н.-луж. hluskaś, в.-луж. khluskać ’ліцца з плёскатам’ і інш. Гл. таксама Слаўскі, 1, 67; Фасмер, 3, 248.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адбуксува́ць ’аддубасіць, пабіць’ (Бяльк., Касп.), адбуксырыць (Бяльк.). Параўн. лат. buks ’бух’, bukanît ’біць кулаком’. Магчымасць латышскага ўплыву пацвярджаецца фіксацыяй слова ў віцебскім арэале.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выгнёстый ’выгнуты’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, першапачаткова *выгінясты, што магло быць запазычана з польск.; параўн. wyginiać ’выгінаць’; малаверагодна сувязь з гнясці́ ’ціснуць, біць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Джґаць ’біць, муштраваць’, ’сячы (пра ападкі)’, ’хутка ісці, заўзята есці’ (Сцяц.), ’хутка ісці, ехаць’ (Шат.), ’джаліць’ (БРС). Запазычанне з польск. dźgać ’калоць, пароць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размазката́ный ’разбіты ўшчэнт’ (Юрч. СНЛ), мазгата́ць ’біць, разбіваць’, ’стукаць’ (Нас.). Узыходзіць да прасл. *moskotati, *mozgotati (ЭССЯ, 20, 18–19, 92), параўн. маскатаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мі́ма
1. нареч. ми́мо;
страля́ць м. — стреля́ть ми́мо;
2. предлог с род. ми́мо;
ісці́ м. до́ма — идти́ ми́мо до́ма;
◊ прапусці́ць м. вушэ́й — пропусти́ть ми́мо уше́й;
біць м. цэ́лі — бить ми́мо це́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зара́ ж.
1. (окраска горизонта) заря́;
2. только мн. звёзды;
не́ба ўсе́яна зо́рамі — не́бо усе́яно звёздами;
3. (сигнал) заря́;
біць зару́ — бить зарю́;
◊ ад зары́ да зары́ — от зари́ до зари́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крыні́ца, ‑ы, ж.
1. Натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі. Вуглякіслыя крыніцы. Мінеральныя крыніцы. Серавадародныя крыніцы. // Вадаём, які ўтвараецца на месцы выхаду падземных натуральных вод. Набраць вады ў крыніцы. □ Коціцца, ўецца далінкай крыніца, Б’ецца, плюскоча ў каменнях вадзіца. Купала.
2. перан.; чаго. Тое, з чаго бярэцца, чэрпаецца што‑н.; тое, што дае пачатак чаму‑н., служыць асновай для чаго‑н. Крыніца багацця. Крыніца радасцей. □ Народная, жывая мова, яе каларытная фразеалогія з’яўляюцца асноўнай крыніцай моўных сродкаў пісьменніка. Адамовіч. Прызнанне жыцця крыніцай мастацтва — асноўны прынцып рэалізму. У. Калеснік.
3. Спец. Пісьмовыя помнікі, дакументы, на аснове якіх пішуцца навуковыя даследаванні. Літаратурныя крыніцы.
•••
Біць крыніцай гл. біць.
Жывая крыніца — пра тое, што існуе ў сваім першапачатковым, натуральным стане. Стыхія народнай творчасці з дзіцячых гадоў акружала Самуіла Плаўніка, а беларуская мова яму была вядома з жывых крыніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)