Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlocha ’мямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непералі́ўкі ’безвыходны стан’ (Касп.), ’неспакой, трывога, пагроза’ (Варл.), ’не на жарт’ (Шат.), неперэ́ліўкі, непярэ́ліўкі ’дрэнь справы, бяда будзе’ (Янк. 1, ТС), ст.-бел. непереливки ’не жарты, сур’ёзная справа’ (пач. XVI ст., КГС). Меркаванне Шатэрніка пра запазычанне з польск. nie przelewki ’тс’ не зусім абгрунтаванае, паколькі патрабуе дапушчэння фанетычнай адаптацыі слова ў беларускай мове. Хутчэй можна разглядаць як уласна беларускае ўтварэнне на базе фразеалагізма піва не пераліўкі ’пра цяжкае становішча, калі няма часу на разважанні’, параўн. у скарочаным выглядзе не пераліўкі ’не паласа, нічога добрага не чакай’ (ТС); ад пераліць, гл. ліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвето́чек м., уменьш.-ласк. кве́тачка, -кі ж., кра́сачка, -кі ж.;

э́то цвето́чки, а я́годки впереди́ погов. гэ́та яшчэ́ краса́ (цвет), а я́гадкі бу́дуць; гэ́та то́лькі пачы́нка, а бу́дзе й цэ́лая аўчы́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бо́лей, прысл.

Тое, што і больш. Хай будзе сотня і болей Разам ляжаць плашчаніц, Мы перад імі на доле Не распластаемся ніц. Крапіва. Нідзе мяжы не згледзіш болей, І зніклі быльнік і палын. Колас. Злегла хворая Люба І ўжо болей не ўстала. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкара́цыя, ‑і, ж.

Прызначаны для сцэны жывапісны малюнак або архітэктурнае збудаванне з паказам месца і абставін тэатральнага дзеяння. Будзе ў нас і свой раяль, і духавы аркестр, і добрыя дэкарацыі на сцэне. Скрыпка. // перан. Пра што‑н. паказное, штучнае.

•••

Перамена дэкарацый гл. перамена.

[Фр. décoration.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што.

1. Зрабіць аднародную, вязкую масу, размешваючы, расціраючы што‑н. у вадкасці. Замясіць цеста. Замясіць гліну.

2. Умясіць што‑н. у цеста. Для большай трываласці ў хлебны шарык трэба замясіць кавалачак ваты, якая будзе звязваць мякіш. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навасе́лец, ‑льца, м.

Тое, што і навасёл. У бабулі ў руках клуначак з хлебам і соллю. Гэта першае, што будзе ўнесена ў новую кватэру. Такі стары звычай навасельцаў. Юрэвіч. Пазней.. [янотападобны сабака] стаў навасельцам на Украіне, адкуль пачаў перасяляцца на паляўнічыя ўгоддзі Беларусі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Ездзіць некаторы час, зрабіць некалькі паездак. — Што.. [старшыня] будзе казаць, калі нічога яшчэ не бачыў, па брыгадах не паездзіў, з калгаснікамі не сустракаўся? Савіцкі. Шэрыя доўгія Алесевы вочы смяяліся, увесь твар смяяўся. — Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся ён. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.

Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)