Пасачы́ць ’атрымаць у спадчыну’, ’быць падобным’ (КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’пашукаць’ (Касп.). Да сачы́ць < прасл. sočiti ’праследаваць (звера)’ > ’ісці ўслед’. Блізкія да бел. значэнні ў літ. sèkti ’сачыць’, ’ісці следам за кім-н.’, ’пераймаць’, ’наследаваць’, лат. sekot ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рша ’адходы ад воску’ (паст., Сл. ПЗБ). Не зусім ясна. Хутчэй за ўсё, звязана з поршы ’парша’ (гл.), параўн. польск. parch ’лускавінка, струп’, што ўзыходзіць да *рыхь ад *рыхпо/і ’лушчыцца’, параўн. Банькоўскі, 2, 500. Параўн. парх (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпу́ра ’паўпрыца (дэталь у жорнах)’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pumpurė ’тс’, хутчэй за ўсё гукапераймальнага паходжання, параўн. таксама ням. ритретʼстукаць, грукатаць’, што, магчыма, было асновай для назвы тэхнічнай дэталі паводле характарнай (“шумавой”) прыметы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сабуго́рыць ’пабудаваць’ (Юрч., Сцяшк. Сл.), ’з-за недахопу сродкаў зрабіць што-небудзь абы як’ (Раст.), ’даглядзець’ (Мат. Гом.). Параўн. у Насовіча буго́рынне ’нагрувашчванне’ < бугор (гл.). Сюды ж і дзеяслоў з першасным значэннем ’пабудаваць абы як, нагрувасціць як бугор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саіска́льнік ’удзельнік конкурсу на атрыманне чаго-небудзь’, ’той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання’ (ТСБМ). Частковая калька (бел. суф. ‑(а)льнік) рус. соиска́тель ’тс’ < искать ’шукаць’, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 124 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́калень ’птушка вераценік’ (Інстр. 2, Ласт.). Да сукаць, сукала, гл. матывацыйную сувязь іншай назвы з верацяно. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнай мутацыйнага паходжання (перадае скрып матавіла). Неверагодна збліжэнне з кал у Фасмера (3, 798). Гл. Антропаў, Назв. птиц, 368.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапарэ́ц ’харыус’ (гродз., Жукаў). Параўн. польск. toporek ’тс’. Падаецца яшчэ топо́р ’тс’, польск. topór ’тс’, які атрымаў назву з-за таго, што пячонка гэтай рыбы мае форму сякеры, гл. Усачова, Слав. ихт. терм., 156. Гл. таксама Брукнер, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́гельт ‘гасцінчык, чаявыя’ (В. Дунін-Марцінкевіч). Запазычана праз польск. tryngielt з ням. trinkgeld ‘невялікая сума грошай на пачастунак за зробленую паслугу’ (Вінцэнц), літаральна ‘грошы на выпіўку’ (ад trynken ‘піць; выпіваць’), мажліва, пры пасрэдніцтве ід. trinkgeld ‘чаявыя’. Гл. трынкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэк ‘збудаванне для вела- і мотаспорту’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), першая фіксацыя ў 1902 г.: трэк … на лісапедах ганяюцца адзін за другім (К. Каганец). Запазычана з англ. track ‘тс’, ‘след, дарога’, відаць, праз рус. трек ‘збудаванне для веласпорту’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэмяні́на, трамялі́на ‘брызгліна барадаўчатая, Euonymus verrucosa Scop.’ (Кіс.). Іншыя назвы: тржэмяліна, стрэмяліна (гл.). Хутчэй за ўсё, слова з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першапачатковай назвы і ўплыву іншых назваў, параўн. укр. термели́на, терменти́на ‘дуброўка, Potentilla tormentilla Schr.’ (ЕСУМ, 5, 554).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)