ёлкі, ‑ая, ‑ае.

Прагорклы, з непрыемным рэзкім пахам (пра нясвежыя тлушчы). А за дзвярамі, у цёмнай палавіне.. гадамі ў кублах ляжала старое ёлкае сала. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завідне́цца, ‑еецца; зак.

1. Стаць бачным; паказацца. Недалёка за паваротам завіднеўся пад бляшаным дахам.. дом. Мележ.

2. безас. Разм. Пра пачатак світання. Завіднелася ў акне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мру́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Абл. Жмурыцца (пра вочы). Слепіць вочы ён, снег, І дарогі разбег, І ты мружышся: «Снег!.. Што за студзеньскі снег!..» Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрака́т, прысл.

У часовае карыстанне за плату. Уздоўж пакойчыка ненакрыты даўгаваты стол, вакол стала гнутыя венскія крэслы, што былі ўзяты напракат з рэстаранчыка паблізу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Прыцягнуць, даставіць за некалькі прыёмаў многа чаго‑н. Напрыцягваць бярвення.

2. Прыцягнуць, наблізіць сілай прыцяжэння ў значнай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., чаго.

Высушыць нейкую колькасць чаго‑н. Насушыць грыбоў. Насушыць дроў. □ За ракою — паплавы, Мурагі... Насушылі мы травы Тры стагі. Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натвары́цца, ‑творыцца; безас. зак.

Нарабіцца, адбыцца (пра якія‑н. падзеі, пераважна непажаданыя). Раптам за адзін тыдзень такога натварылася, што Пеця зрабіўся сам не свой. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неапла́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не можа быць аплачаны. Неаплатны рахунак. Неаплатная праца.

2. перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду. Неаплатная паслуга. Неаплатны доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядобразычлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць нядобразычлівага; непрыязнасць. Сітнік спачатку разгубіўся, ён не чакаў, што яго шчырыя парады Шамота, чалавек, якога ён паважае, палічыць за нядобразычлівасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паахрыпа́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. Навокал такая парнасць і цеплыня, аж драчы ў лазняку за агародам паахрыпалі ад крыку. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)