е́лка, -і, ДМ е́лцы, мн. -і, е́лак, ж.

Хвойнае вечназялёнае дрэва з конусападобнай кронай.

|| памянш.-ласк. е́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. яло́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́чка, ‑а; Р мн.чак; н.

1. Памянш. да лыка.

2. пераважна мн. (лы́чкі, чак). Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах. Яны прыйшлі ўтрох. Адзін — на пагонах тры белыя лычкі, а ў тых двух — сівыя пагоны, як і іх фрэнчы. Баранавых.

3. Абл. Кольца, круг. Арына паклала ў міску кавалак сала, кавалак мяса і лычка кілбасы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Памянш. да аптэка (у 2 знач.). Апошні з аптэчкі бінток, Апошняму рану бінтуе [маці]. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меды́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. Жан. да медык. Неяк на студэнцкі навагодні вечар медычкі запрасілі [студэнтаў] з педагагічнага. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Невялічкая пеўчая птушка атрада вераб’іных з зеленавата-бурым апярэннем, якая гняздзіцца звычайна на зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салі́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак; ж.

Разм. ласк. Крупінка солі. [Сымонка:] — Мы б рыжыкі салілі. Толькі солі ані саліначкі няма. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тале́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн.чак, ж.

1. Памянш. да талерка; маленькая талерка.

2. Спец. Спецыяльная круглая мішэнь. Страляць па талерачках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́за, -ы, мн. -ы, ваз, ж.

Пасудзіна для кветак, садавіны і пад. або проста дэкаратыўнага прызначэння.

Хрустальная в.

|| памянш. ва́зачка, -і, ДМ -чцы, -чак, ж.

|| прым. ва́завы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Невялікае паглыбленне ў чым-н.; ямка.

Л. зуба.

|| памянш. лу́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лу́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Пры стральбе: адсутнасць выстралу з-за няспраўнасці зброі ці патрона.

Ружжо дало асечку.

2. перан. Няўдача пры выкананні чаго-н. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)