засты́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. застыг, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і застыць. Шырокая паласа вады як бы застыгла, толькі вызначаюцца дзе-нідзе ледзь прыкметныя віры. Лупсякоў. Раптам Янаш бадзёра прыўзняў вузкаполы капялюш і застыг у маўчанні. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра. // перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да пстрыкаць.
2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да чыкаць.
2. каго-што і без дап. Імгненна раніць або забіць. Чыкнуць нажом па пальцы. / у безас. ужыв. [Кавалька:] — Дачакаліся ночы — трэба прабівацца, а тут мяне і чыкнула па нагах. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заказа́ць 1, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак.
1. што і па чым. Даць заказ 1 (у 1 знач.) на што‑н. Заказаць абед. □ Пайшлі браты да каваля і заказалі сабе па булаве. Якімовіч. Чырванеючы ад хвалявання.., Лёня заказаў музыкам свой любімы вальс. Брыль.
2. Разм. Даць наказ, апавясціць. Заказаць абед. □ [Стараста:] — Ну, я ўжо заказаў, каб пасылалі хлопцаў у школу. Колас.
заказа́ць 2, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., каму-чаму, звычайна з інф.
Уст. Забараніць. Ну, а сэрца, ці сэрцу закажаш, Што зрабіць — ці забыць, ці кахаць. Астрэйка.
•••
(І) дзесятаму заказаць — зарачыся ніколі больш не рабіць чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падміргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каму.
Тое, што і падмаргнуць. — Стары вол баразны не псуе, — казалі некалі людзі, — падміргнуў Воранаў земляку. Пальчэўскі. — Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, — зноў падміргнуў Дубейка. — У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сча́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Стаць чахлым, змарнець. Расліннасць счахла без вады.
2. Схуднець; стаць хворым, слабым. Аб адно лета счах чалавек. // перан. Згаснуць. — За мной! — зноў загадаў Тужыкаў, калі ракета счахла, і сігануў у ноч. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.
1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.
П. вёску.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).
Прамінуў яшчэ адзін дзень.
3. што. Зрабіць пропуск у чым-н.
П. радок.
4. перан., каго-што. Прапусціць, абысці.
Яго прозвішча выпадкова прамінулі.
Нельга п. гэтага пытання.
|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спасці́гнуць, -ну, -неш, -не; спасці́г, -гла; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).
1. Усвядоміць, зразумець, пранікнуць у сутнасць чаго-н.
С. філасофскі сэнс рамана.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпасці на долю каго-, чаго-н., здарыцца з кім-, чым-н. (пра што-н. дрэннае, непрыемнае).
Бяда спасцігла іх сям’ю.
|| незак. спасціга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спасціжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцёбаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Біць чым-н. гнуткім.
С. па спіне.
С. пугай.
С. дубцом па траве.
2. каго-што. Хвастаць таго, хто рухаецца праз зараснік (пра галіны).
Галіны бяроз балюча сцёбалі па тварах.
3. што. Піць у вялікай колькасці (разм., неадабр.).
С. гарэлку.
|| аднакр. сцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| звар. сцёбацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).
|| наз. сцёбанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)