Лі́тар ’адна літара’ (КЭС, лаг.), лі́тара ’пісьмовы знак алфавіта’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.), ст.-бел. литера, литэра ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. litera ’тс’ < лац. littera ’знак пісьма’, litterae ’ліст, кнігі, літаратура, навукі’ (Слаўскі, 4, 298; Кюнэ, 72; Красней, Бел. лекс., 90; Булыка, Запазыч., 190).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літургі́я ’галоўнае хрысціянскае набажэнства з прычасцем; абедня’ (ТСБМ), ст.-рус. литургиꙗ, литоргиꙗ < ст.-слав. литоургиꙗ < ст.-грэч. λειτουργία ’грамадская служба, павіннасць, звязаная з грашовымі выдаткамі’, пазней у Новым запавеце ’служба, служэнне наогул’ > ’набажэнства’ (Фасмер, 2, 503; Слаўскі, 4, 307; Вясноў, Бел. лекс., 35; Пацлава, Paleoslovenica, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гама́к (БРС). Рус. гама́к, укр. гама́к. Бел. і ўкр. словы ўзяты, як відаць, з рус. мовы. Там гэта запазычанне з франц. hamac (дзесьці ў другой палавіне XVIII ст.) < ісп. (назва ўзята ад туземцаў в‑ва Гаіці). Гл. Фасмер, 1, 391; Слаўскі, 1, 399; Шанскі, 1, Г, 23.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гара́чы. Рус. горя́чий, укр. гаря́чий, горя́чий, польск. gorący чэш. horoucí, серб.-харв. (старое) го̀рӯћ, ст.-слав. горѧ (gen. sg. горѧшта, горѫшта). Прасл. *gorǫt‑ (секундарнае *goręt‑) — дзеепрыметнік да *gorěti ’гарэць’. У некаторых слав. мовах ён зрабіўся прыметнікам. Гл. Слаўскі, 1, 319; Шанскі, 1, Г, 145. Параўн. гара́чка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гзымс ’гзымс, выступ на коміне’ (БРС, Бяльк., Шат., Сл. паўн.-зах.: ґзымс). Рус. гзымс ’карніз’ (з 1712 г.), укр. гзимс. Запазычанне з польск. gzyms ’тс’, а гэта з ням. Gesims ’тс’. Фасмер, 1, 404; Рудніцкі, 828; Слаўскі, 1, 388. Параўн. ґзы́мсік ’прымурак каля коміна печы, выступ’ (Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гмах ’вялікі будынак’ (БРС). Слова гэта было ўжо ў ст.-бел. мове. Параўн. кгмахъ, гмахъ, дмахъ (з XVI ст.) ’будынак, пакой’ (гл. Булыка, Запазыч.). Крыніцай слова з’яўляецца польск. gmach ’вялікі будынак’, таксама ’кватэра’ (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. gemach). Гл. Слаўскі, 1, 297.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́паць ’гопаць’ (БРС, Шат.). Ад выклічніка гоп! Параўн. і рус. гоп!, укр. гоп! Мяркуюць, што выклічнік — магчымае запазычанне (як і польск. hop) з ням. hopp! (так Брукнер, 172; Фасмер, 1, 438). Слаўскі (1, 428) лічыць, што гэта ўсё самастойныя выклічнікавыя ўтварэнні. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Г, 129.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́бкі ’гібкі’ (БРС, Шат., Бяльк.), ’багністы’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́бкий, польск. gibki, серб.-харв. ги̏бак і г. д. Прасл. *gybъkъ — утварэнне з суф. ‑ъkъ ад *gybati (гл. гіба́ць). Падрабязны агляд і матэрыял у Трубачова, Эт. сл., 7, 219. Параўн. Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 275.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзе ’дзе’. Укр. де, рус. где, польск. gdzie, чэш. kde, балг. де, къдѐ, ст.-слав. къде. Прасл. *къ‑de (пытальны займеннік *kъ‑ + частка ‑de). Параўн. ст.-інд. kúha (*kúdha) ’тс’, авест. kudā і г. д. Слаўскі, 1, 271; Траўтман, 144; Бернекер, 1, 674–675; Фасмер, 1, 400.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бато́г ’бізун’ (Тарн.), бату͡ог (Бесар.). Укр. баті́г ’тс’, рус. бато́г, польск. batog, чэш. batoh. Лічыцца вытворным ад бат (гл.). Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56–57; Слаўскі, 1, 28. Але ёсць думкі аб запазычанні гэтага слова з усходніх моў, што не пераконвае (Фасмер, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)