несвядо́масць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць несвядомага. Палітычная несвядомасць.

2. Паводзіны, учынкі несвядомых людзей. Адзнакі старога — гэта забабоны, несвядомасць, беднасць, гразь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягу́ста,

1. Прысл. да негусты.

2. безас. у знач. вык. Разм. Мала, нямнога. Людзей у кіно было пакуль што нягуста. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Адправіць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадпраўляць людзей на работу. Паадпраўляць цягнікі. Паадпраўляць пасылкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адціснуць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадціскаць пальцы на нагах. Паадціскаць людзей да сцяны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўраздзе́ты, ‑ая, ‑ае.

Амаль раздзеты, не зусім раздзеты. Пакуль начальства знаёмілася са спісамі хворых, паўраздзетых людзей трымалі.. на двары шпіталя. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штормтра́п, ‑а, м.

Спецыяльная вяровачная лесвіца з драўлянымі перакладзінамі, якая спускаецца за борт для прыёму і высадкі людзей у час шторму.

[Гал. storm — шторм і trap — лесвіца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шырспажы́ў, ‑жыву, м.

Разм. Спажыванне чаго‑н., карыстанне чым‑н. у значным маштабе вялікай колькасцю людзей; прадукцыя, прызначаная для такога спажывання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грама́дства, ‑а, н.

1. Сукупнасць людзей, аб’яднаных пэўнымі адносінамі, якія абумоўлены спосабам вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Чалавечае грамадства. Гісторыя грамадства. // Эканамічны лад і адпаведная яго надбудова. Капіталістычнае грамадства. Сацыялістычнае грамадства. Камуністычнае грамадства.

2. Кола людзей, аб’яднаных чым‑н. агульным (паходжаннем, інтарэсамі і г. д.). Дваранскае грамадства.

3. Тое, што і грамадскасць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зброд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.

Разм., пагард. Бязладнае зборышча выпадковых людзей. Усякі зброд. □ Вам імпануе гэты зброд? — спытаў [Альшэўскі] у Марысі, паказваючы на дзядзькоў, што сядзелі непадалёк. Бажко. // Пра шкодных, небяспечных для грамадства людзей. Панскі зброд. Фашысцкі зброд. □ І калі яшчэ не пакаралі — Пакараем той крывавы зброд, Тых, што чалавецтва абакралі На мільёны год. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак., каго-што і без дап.

1. Сілай, разбоем забіраць у каго‑н. што‑н.; грабіць. У навакольныя вёскі наязджалі карнікі: лавілі лепшых савецкіх людзей і рабавалі набытак. Брыль. У лясах бадзяліся банды, рабавалі людзей, палілі хаты актывістаў. С. Александровіч. [Белапалякі] гойсаюць на конях, рабуюць, катуюць. Нікановіч.

2. Разараць падаткамі, паборамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)