Пра́ктыка ’жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі ведаў, палажэнняў; скарыстанне ведаў, навыкаў на справе; дзейнасць урача або юрыста’ (ТСБМ), ’нечаканы выпадак, абставіны’ (Нас.), пра́хтыка ’практыка’ (Шат.), пра́ктык, практыкава́ць, практы́чны. Ст.-бел. практика, практыка ’інтрыгі; прароцтва’ < ст.-польск. praktyka < лац. practica (Булыка, Запазыч., 257). Сучаснае пра́ктыка праз рус. пра́ктика (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78) узыходзіць да той жа лацінскай крыніцы і, далей, да грэч. πρακτική (Фасмер, 3, 353).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаспада́рчы в разн. знач. хозя́йственный;
~чае жыццё краі́ны — хозя́йственная жизнь страны́;
г. падыхо́д да зямлі́ — хозя́йственный подхо́д к земле́;
○ г. разлі́к — хозя́йственный расчёт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рэа́льны в разн. знач. реа́льный;
~нае жыццё — реа́льная жизнь;
р. план — реа́льный план;
~ная палі́тыка — реа́льная поли́тика;
○ ~ная зарабо́тная пла́та — реа́льная за́работная пла́та
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
усталява́ць сов.
1. установи́ть; устро́ить;
у. пара́дак — установи́ть поря́док;
у. жыццё — устро́ить жизнь;
2. укрепи́ть, утверди́ть, упро́чить;
у. ула́ду — укрепи́ть (утверди́ть, упро́чить) власть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
намага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і намагацца. — Расказвай, Васіль, пра ўраджай, пра жыццё ў нашых калгасах, — памагаў Янук. Кулакоўскі. «Пасажыры» памагалі ўсе сілы, каб ляжаць нерухома. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пансіёнскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пансіёна, пансіянераў, належыць пансіёну. Пансіёнскі будынак. // Звязаны з пансіёнам, з навучаннем у ім. Пансіёнскае жыццё. // Уласцівы пансіёну, такі, як у пансіёне. Пансіёнскі жаргон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зух, ‑а, м.
Разм. Бойкі, удалы, маладзецкі чалавек; хват. «Ну і сын у цябе, Андрэй Данілавіч! Зух, — кажа [дэкламатар], — сын. Можаш быць спакойны: дарогу ў жыццё ён сам сабе праб’е». Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́ля, ‑і, ж.
Мера даўжыні, роўная 2,54 см. Чужое зямлі мы не хочам — сваёй не саступім ні цалі. Дудар. Праз усё сваё жыццё меў.. [Мікалай] справу з вяршкамі, цалямі, сажнямі... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турбо́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які турбуецца аб кім‑, чым‑н., клапоціцца пра каго‑, што‑н. Турботы чалавек. / у паэт. ужыв. Турботны родны дом Шчаслівых не пабудзіць. Голуб. // Які адлюстроўвае неспакой, хваляванне. Цімох углядаецца, пазірае пільней .. З яго твару сходзіць турботная заклапочанасць, проблескі дзікай радасці праменяцца ў яго цёмных бліскучых вачах: з высокай вежы палаца .. паплыў борзда ўгору белаваты дым. Колас. Белы колер халата і шапачкі .. вельмі ж неяк ідзе да .. вялікіх, чорных, .. турботных вачэй [Ганны Пятроўны]. Брыль.
2. Напоўнены рознымі турботамі, неспакойны. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць! Гроднеў. Прыемна і самому заадно з .. [Януком] яшчэ разок перакінуцца ў думках туды, дзе прайшло яго [Васіля] хоць і цяжкае, турботнае, але навек незабыўнае маленства. Кулакоўскі. Так уваходзіць юнак Аляксандр Віташкевіч у жыццё. Цяжкае, але прываблівае. Турботнае, але сваё, кроўнае, роднае — рабочае жыццё. Кавалёў. // Які выражае, выяўляе турботу. — А жыццё? Жыццё доўгае наша? — пераходзіць [Эльга] на трапяткі і турботны шэпт. — Бачу, назаўсёды ідзеш, нядобры твар у цябе. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны; зак.
1. гл. круціць.
2. што. Навіць на што-н.
С. дрот.
С. вуду.
3. перан., каго (што). Перамагчы, скарыць, узяць верх над кім-н.
С. ворага.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго (што). Адолець, авалодаць (пра хваробу).
Дзядулю скруціў раматус.
На тым тыдні так скруціла (безас.), што не магла павярнуцца.
5. перан., што. Не вярнуць доўг, не аддаць належнае; не выканаць абяцанага.
С. пазычаныя грошы.
Узяла кош і скруціла, не вярнула.
С. вяселле.
6. што. Зняць што-н., круцячы.
С. гайку.
7. што. Доўга або неасцярожна круцячы, прывесці ў непрыгоднасць.
Так можна кран с.
8. перан., што. Сапсаваць (жыццё, лёс і пад.) каму-н.
Ты мне жыццё скруціў.
|| незак. скру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. скру́чванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)