хрыбе́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і хрыбет. На шчасце ў свірне стаяла дзябёлая дубовая кадушка. Зыгмусь павярнуў яе дном угору, узлез, зрабіў спробу: угнуў галаву, а хрыбецінай і плечуком налёг на дошку. Колас. На бугрыстай.. хрыбеціне [пагорка] санкі з’ехалі ўбок: адразу пачынаўся спуск. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Карэнчык] нават намерыўся нешта сказаць, але з губ сарвалася адно толькі шыканне. Колас. Гоман, што прабіваўся там-сям, адразу апаў, але ў суседнім пакоі хтосьці гаманіў. На яго кінуліся нецярплівае шыканне, галасы. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, «краінай-марай», няяснай і няўстойлівай. Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да апоры (у 1, 2 знач.). Апорная база. Апорны пункт. □ Даволі значны стратэгічны пункт Рагачоў ператвараўся захопнікамі ў моцны апорны вузел. Брыль. // Які з’яўляецца апорай (у 2 знач.). [Косця:] — Калі вось гэтыя апорныя калоны ўстаноўлены, можна адразу ставіць на іх раму. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афарбава́цца, ‑буецца; зак.
1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым‑н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася.
2. Набыць які‑н. колер. Неба раз’яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер. Колас. Брыдка было ад нечага, калі ўвайшла [Макрына] у хату. Адразу афарбаваўся твар. Баранавых. // перан. Набыць якое‑н. значэнне, які‑н. сэнс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кватара́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто часова наймае жылое памяшканне ў домаўласніка. Красачка падаставаў аднекуль жалезных і драўляных ложкаў, заставіў імі абедзве палавіны хаты і пачаў драць з кватарантаў шалёныя грошы. Паслядовіч. Мухаморавы адразу палюбілі свайго кватаранта і даглядалі яго як роднага сына. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыважэ́рны, ‑ая, ‑ае.
Які жывіцца чужой кроўю, мясам (пра звера). — Няма звера страшнейшага за тыгра, — крыкнуў Тарыел.. — Ён самы крыважэрны звер на свеце. Самуйлёнак. // перан. Схільны да забойстваў; жорсткі, люты. Няўжо мірны чалавек, якога пагрозамі прымусілі ўстрымацца ад подпісу, адразу ж зробіцца крыважэрным прыхільнікам вайны? Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папакруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.
Разм. Круціць доўга, неаднаразова. Мы тады дазналіся, што .. [парабчыха] у той дзень з цямна скародзіла поле, пасля адразу запрасілі яе круціць жорны. Яна папакруціла іх аж цераз поўдзень. Чорны. Шыі [Крывахіж] зусім не чуў — папакруціў галавою ў палёце, выглядаючы праціўніка. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбу́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбурыць.
2. у знач. прым. Разбіты, развалены. [Аня] адразу не заўважыла хударлявага мужчыны ў акулярах, які выйшаў з разбуранага пад’езда гэтага дома. Васілевіч. // перан. Даведзены да поўнага развалу. Былы воін — .. [Трацюк] з першых год аднаўлення сваімі рукамі адбудоўваў разбураную гаспадарку. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саро́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сарокі, належыць ёй. Незаследжаны двор... Парог... А на плоце — сляды сарочыя. Барадулін.
2. Падобны або такі, як у сарокі. Але як толькі прачыняў дзверы рэдакцыйнага калідора, мяне адразу як бы глушыла сарочае стракатанне машынак, бянтэжыла мітусня ў калідоры. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)