бо́жы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да бога. Божая воля. // Уст. Створаны богам, прыналежны богу. Конскія рэбры пачалі хадзіць пад скураю, пара павярнула з шыі гэтага божага стварэння. Чорны.

•••

Божая авечка гл. авечка.

Божая іскра гл. іскра.

Божы дар гл. дар.

Кожны божы дзень гл. дзень.

Свету божага (белага) не бачыць гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варшта́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Спецыяльна абсталяваны стол для ручной сталярнай, слясарнай і інш. работы. Слясарны варштат. Шавецкі варштат.

2. Разм. Стан для красён. У чатырнаццаць год.. [Гліцэра] села за варштат ткаць сурвэты і ручнікі і пакінула хадзіць на спеўкі. С. Александровіч.

3. Уст. Станок. Загрукацелі звонка тры новыя дрылявыя варштаты. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́згіны, ‑гін; адз. няма.

Прыстасаванне насіць сена, салому, зробленае з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі, дужкі. Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў да кепскага хлява. Чарнышэвіч. Шурка пачаў хадзіць па сена не з рэзгінамі, а з дзяругай. Брыль. Пад павеццю конь скуб з рэзгін сена. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты); бадзяцца (звычайна без справы). Каля буданоў сюды-туды сноўдаюцца людскія постаці. Кулакоўскі. Вучоба не лезла ў галаву, пісаць таксама не хацелася,.. [Кастусь] сноўдаўся з кута ў кут, не знаходзячы месца. С. Александровіч. Цяпер.. [дзеці] сноўдаюцца па двары — шукаюць сабе занятак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́тра, -а, н.

Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.

Чыстае п.

Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (перан.: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры.

|| прым. паве́траны, -ая, -ае.

Паветраныя войны.

П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́ца, -ы, ж.

1. Чалавечая дзейнасць, накіраваная на стварэнне пры дапамозе прылад вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, неабходных для жыцця людзей.

Фізічная п.

Разумовая п.

Людзі працы (працоўныя; высок.). Падзел працы.

Прылады працы.

2. Работа, занятак.

Цяжкая сялянская п.

Аплаціць за працу.

3. мн. -ы, прац. Вынік разумовай дзейнасці, твор.

Навуковая п.

Спіс друкаваных прац.

4. Тое, што і работа (у 3 знач.).

Хадзіць на працу.

|| прым. працо́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Працоўная кніжка (дакумент аб працоўным стажы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лы́ндаць (рас., паст. лынтацьхадзіць, швэндацца без справы, бяздзейнічаць, бадзяцца’ (ТСБМ, Бір. Дзярж., Грыг., Янк. 3., Мат. Гом., ТС; маладз., бялын., докш., Янк. Мат. міёр., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), ’шпарка хадзіць, шырока ступаючы’ (КЭС, лаг.); лындава́ць, лында́чыць, лы́ндаць ’ленавацца’ (Сцяшк. Сл.), польск. łyndać się, рус. лындать, разан. лындовать. Паводле Грынавяцкене і інш. (Liet. term., 182), запазычаны з літ. lìndoti, lìndėti ’тырчаць, сядзець’, ’гультаяваць’, ’бадзяцца, лазіць’; Лаўчутэ (Сл. балт 31, 119) дадае да іх яшчэ lìnda ’праныра’, ’гультай’, ’той, хто пазбег работы’, lindė, lindéika ’праныра’ і інш., якія ўзыходзяць да lĩ̦sti (leñda, liñdo) ’пралазіць’, ’набрыдаць’, ’несціся некуды’, ’ехаць’, ’блытацца пад нагамі’, ’лезці, куды не трэба’, lándzioti, lándauti ’туды-сюды лезці, хадзіць з месца на месца’, ’швэндацца’, ’памалу праходжвацца’. Параўн. і лат. lundžât ’лазіць туды-сюды’, ’бадзяцца’. Відавочна, значэнні ’ногі’, ’лыткі’, ’калені’ фарміраваліся пры наяўнасці лексем лы́ды (параўн. рус. валаг., варон. ’доўгія ногі’, шырока пашыраная лытка ’нага’, урал. лыдка ’даўганогі чалавек’) і лыга2 (гл.) пры блізкіх ці тых жа значэннях дзеясловаў лыгаць і лындаць. Наступным этапам было ўтварэнне фразеалагізма лынды біць, што азначала спачатку ’збіваць, аббіваць ногі’, параўн. трок. дарма лынды збіў = дарма схадзіў (Сл. ПЗБ). Пры існаванні іншых запазычанняў з такой жа семантыкай: ды́нда ’гультай’, ’хлус’, ды́нды абіваць, дындацьхадзіць без справы’ ці блындаць, блэндаць ’тс’ (гл.); выраз лынды біць набыў сучаснае значэнне, мяняючы ў гаворках першую частку паводле існуючага ў гаворцы апорнага дзеяслова са значэннем ’хадзіць без справы, бадзяцца, гультаяваць’, ’марудзіць’ (як тут — лындаць), параўн. бел. і рус. фразеалагізмы (узятыя з Бел.-рус. ізал., 111–112) з гэтым жа значэннем: брынды біцьбрындаць, дрынды біцьбрындаць, байды біцьбайдосіць, банды біцьбандаць, балды битьбалдить, ланды битьландовать. Слаўскі (5, 407–408) услед за Фасмерам (2, 541) адносіць польск. łyndać się да рус. лынять і дапускае сувязь з прасл. дыял. lytati ’гультайнічаць, бяздзейнічаць’, lutati ’бадзяцца’, параўноўваючы з чэш. lʼundat se, loudati se ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́чыць1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.

Дэ́чыць2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́ti ’абгаворваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мша ’кульгавы, крываногі чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. klethšinli ’цяжка хадзіць’ (там жа, 487). Калі лічыць, што гэта лексема ўзнікла на аснове словаўтваральнай мадэлі на ‑ša (параўн. літ. rimša < rimti), то хутчэй клямша да літ. klimbćioli ’кульгаць’ (гл. Фрэнкель, 271).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрыжаць, дрыжэць, уздрыгваць, падрыгваць, уздрыгацца, трэсціся, трасціся, калаціцца, трымцець, скаланацца □ хадзіць хадуном

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)