штука́р, ‑а, м.
1. Артыст, які паказвае фокусы. А Зай — наш малайчына, Артыст, штукар і хлус, З лясной кінакарціны Пакручвае ўжо вус. Вітка.
2. Той, хто вырабляе розныя складаныя мудрагелістыя рэчы; майстар, вынаходца. Да .. святла ракет далучыўся пажар эшалона.. — Ну, штукары, так сказаць, ну, малайцы! Няўжо ж гэта тое, што я майстраваў? — тупаў дзядзька Кандрат. Брыль. Выйшаў пан, залюбаваўся новым палацам. — Ну, — кажа да Янкі, — бачу, штукар ты не горшы за мяне. Якімовіч.
3. Той, хто схільны да выдумак, хітрыкаў, махлярства; выдумшчык, жартаўнік. У крайняй ад шляху [хаце] жыў стары Пракоп, па прозвішчу Смык, славуты на ўсю ваколіцу каваль. Выдумшчык і штукар, любімец васілішкаўскай моладзі. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крутня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле дзеясл. круціць (у 2, 6 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. круціцца (у 2, 4, 5 і 7 знач.).
3. Падман, махлярства. Адбыў кару, вярнуўся ў сяло — ну, думалі, зразумеў ён, што крутнёй ды зладзействам на свеце не пражывеш. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пужну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Аднакр. да пужаць (у 2 знач.).
2. Прыстрашыць, прыпужнуць. [Жагула:] Я ўзяў стрэльбу, разы два пужнуў, то .. [сабакі] і супакоіліся. Крапіва. Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваёй велічнай адзіноце. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусцяко́віна, ‑ы, ж.
1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.
2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабулды́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. што. Кінуць што‑н. у ваду або выплеснуць ваду куды‑н. Шабулдыхнуць камень у ваду. □ Шабулдыхнуў [ражку] з вадою на галаву. Тады не было калі мыцца, а ў гэтай мясцовасці і не было дзе. Сташэўскі.
2. Тое, што і шабулдыхнуцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́ста,
1. Прысл. да густы.
2. безас. у знач. вык. Вельмі многа, поўна, у дастатку. — Ну, гэта не заўсёды так бывае, — запярэчыў Саўка, — калі пуста, а калі і густа. Колас. // (з адмоўем: не густа). Вельмі мала. Камуністаў у раёне было не дужа густа, і амаль усе яны стаялі на адказных работах. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясці́плы, ‑ая, ‑ае.
Які не вызначаецца сціпласцю. — Ну як я?.. — спыталася.. [Лёдзя] у Кіры, не баючыся здацца нясціплай. Карпаў. // Які выкліканы нясціпласцю; які выражае адсутнасць сціпласці. [Іван:] — Прабачце, Зорык, за нясціплае пытанне. Чаму вы ўсё ж пайшлі туды працаваць? Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незачэ́па, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Тое, што і недатыка. — Адкуль вы ўзяліся такая? Гм... — ён [камендант] яўна падбіраў патрэбнае слова. — Ну, як бы сказаць? Суровая... незачэпа такая? Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прала́за, ‑ы, м. і ж.
Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга. — Ну і пралаза гэты Чыкілёнак, — дадаў стары. Чыгрынаў. — Мяне абазвалі пралазай, ад мяне адвярнуліся некаторыя з тых, хто былі нават лепшымі сябрамі, калі я быў у прафкоме. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дайгра́цца і даігра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Легкадумнымі паводзінамі давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. Нервы не вытрымліваюць, бацька ціха плача: — А ну цябе к чорту, даіграўся, герой, цьфу! Як цяпер людзям у вочы глянуць?! Рызыкант. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)