засты́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і застылы. Быльнік па краях адхону, слабенькі, узорысты іней на ім, канаўка побач на поплаве, ледзь-ледзь толькі застыглая. Кулакоўскі. Каменныя львы драмалі. Застыглая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маркёр 1, ‑а, м.
Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.
[Фр. marqueur.]
маркёр 2, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя разоркі ці радкі. Прайшліся [жанкі] па ўчастку маркёрам, спачатку ўздоўж, а потым упоперак. Кулакоўскі.
[Фр. marqueur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дашча́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка. Пестрак. На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мурава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мураваць.
2. у знач. прым. Пабудаваны з цэглы або каменю. Мураваны комін. Мураваная сцяна. □ Хлопцам адразу кінулася ў вочы, што адзін трохпавярховы мураваны будынак ужо нават вызваліўся ад рыштаванняў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́кругла, прысл.
Разм. Вакол галавы (павязаць, падстрыгчы і пад.). У адкрытым кузаве — станок, а каля яго жанчына ў камбінезоне, у чырвонай касынцы, завязанай накругла. Арабей. Цемнаватыя з іржавінкай на кончыках валасы былі падстрыжаны накругла, нібы, пад гаршчок. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа памахаць чым‑н., наравіцца, махаючы чым‑н. Шыпулька накрычаўся, намахаўся рукамі і праз нейкі час таксама змоўк. Кулакоўскі. Міша Чэчат ступаў цяжка — за дзень добра-такі намахаўся каля кавадла. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пафарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пафарбаваць.
2. у знач. прым. Пакрыты фарбай. Хаты былі далекавата адна ад адной, сям-там ашаляваныя, з пафарбаванымі аканіцамі. Пальчэўскі. Каля пафарбаванага агародчыка, насупроць Паўлавага дамка, спынілася некалькі чалавек. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пушо́к, ‑шку, м.
Памянш.-ласк. да пух; малады, далікатны пух. Рослы хлопец з першым пушком на барадзе .. быў просты і вясёлы, яго адразу палюбіў Ігнась. Чарнышэвіч. У гняздзе сядзелі птушаняты. Яны былі ўжо ў даволі густым пушку. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабачаня́ і сабачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
1. Дзіцяня сабакі; шчаня. Усё люблю малое: кацяня, сабачаня, а цялятка для мяне — дык гэта нешта зусім асаблівае. Кулакоўскі.
2. Маленькі сабачка. Каля суседскага парога залілося сабачаня, тоненька-тоненька. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.
Уявіцца ў сне, прысніцца. І пілі [хлопец з дзяўчынай] з вядра вадзіцу, і п’янелі ад вады, — гэтак часам сон сасніцца, — светлы сон і малады. Машара. / у безас. ужыв. Саснілася, што ідзе.. [Марыя] па дарожцы нейкага парку. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)