узмацня́льнік, ‑а, м.
Прылада, прыстасаванне для павелічэння сілы, магутнасці, напружання чаго‑н. Узмацняльнік электрычнага току.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салетрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Апрацаваць (апрацоўваць) што‑н. хімічным спосабам для атрымання салетры або для ўвядзення яе ў састаў чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураўня́льны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Які служыць для ўраўнавання чаго‑н. (велічыні, сілы і пад.). Ураўняльны прыбор.
2. Роўны, аднолькавы для ўсіх, многіх. Ураўняльны тарыф.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́сць, ‑і, ж.
Добры рэзультат, спрыяльныя вынікі для каго‑, чаго‑н. Усе пагаджаліся на думцы, што Шаройку трэба змяніць, і чым хутчэй — тым больш карысці будзе для калгаса. Шамякін. Фабрыкант Альбіні, які далучыўся да нас, сваім прыкладам, зрабіў значную карысць усёй справе. Маўр. // Матэрыяльная выгада для каго‑, чаго‑н.; прыбытак. Мець карысць з уласнай працы.
•••
Гаварыць на карысць каго-чаго гл. гаварыць.
На карысць каго-чаго — а) са станоўчымі вынікамі для каго‑, чаго‑н. Сялянка падала на кулака скаргу, і гэтая справа вырашылася на карысць сялянкі. Сіпакоў; б) дзеля чыёй‑н. выгады, карысці. У жыцці камсамольца Віктара адбылася значная змена, якая ў сутнасці рэчы пайшла яму на карысць. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыспасо́біць ’працаю нарыхтоўваць запас’; перан. ’зрабіць каму-небудзь што-небудзь дрэннае’ (Нас.), ’набыць; прыдбаць, прыстарацца’ (Бяльк.). Параўн. укр. приспособи́тися ’зрабіцца дагодлівым’, рус. приспосо́бить ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным для чаго-небудзь’, польск. przysposobić, чэш. přizpůsobiti, славац. prisposobiť ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным да чаго-небудзь’. Гл. спасо́біць. Гл. таксама Яшкін, Бел.-пол. ізал., 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трок ‘уюк’ (Ласт.), тро́кі ‘металічныя кольцы для прывязвання ўпаляванай дзічыны’ (Цярохін, Охота), трочыць ‘уючыць’ (Ласт.), ст.-бел. трокъ, торкъ ‘раменьчык каля задняй лукі сядла для прывязвання чаго-небудзь’ (ГСБМ). Запазычана з польск. trok ‘тс’, гл. тарак, тарокі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ло́на, -а, н.
1. Улонне.
2. уст. Грудзі ці чэрава жанчыны як сімвал мацярынства.
Мацярынскае л.
3. перан., чаго. Нетры зямлі, вады.
4. перан. Тое, што з’яўляецца прытулкам, прыстанішчам для каго-, чаго-н.
◊
У лона чаго, у знач. прыназ. з Р (кніжн.) — у сферу якой-н. дзейнасці.
У лона царквы.
|| прым. ло́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Лоннае зрашчэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запасці́ся, -су́ся, -се́шся, -се́цца; -сёмся, -сяце́ся, -су́цца; запа́сся, -сла́ся, -ло́ся; -сі́ся; зак.
Назапасіць для сябе чаго-н.
З. харчамі.
З. цярплівасцю (перан.: падрыхтавацца выцерпець што-н.).
|| незак. запаса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ака́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.
1. Зручны, спрыяльны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. з кім-н.
Якраз надарылася зручная а.
2. Рэдкі, незвычайны выпадак (разм.).
Што за а.!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агульна...
Першая састаўная частка складаных прыметнікаў у знач.:
1) агульны для чаго-н. (што выражана другой часткай), напр.: агульнасаюзны, агульнанародны;
2) уласцівы ўсім; датычыцца ўсіх, усяго, самага істотнага, напр.: агульнавядомы, агульнатэарэтычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)