индивидуа́льный в разн. знач. індывідуа́льны;

индивидуа́льные ка́чества ученико́в індывідуа́льныя я́касці ву́чняў;

индивидуа́льное хозя́йство індывідуа́льная гаспада́рка;

индивидуа́льное обслу́живание індывідуа́льнае абслуго́ўванне;

индивидуа́льный подхо́д індывідуа́льны падыхо́д;

индивидуа́льный план індывідуа́льны план;

индивидуа́льный перевя́зочный паке́т індывідуа́льны перавя́зачны паке́т;

в индивидуа́льном поря́дке у індывідуа́льным пара́дку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ля́піс ’нітрат срэбра, які выкарыстоўваецца ў якасці процізапаленчага сродку (для прыпякання)’ (ТСБМ). Запазычана з польск. lapis ці з рус. ля́пис, якія з лац. lapis ’камень’ (SWO, 1980, 419).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нане́т ’зусім’: Звяліся ягады нанет (браг., калінк., З нар. сл.), ’зусім, нанішто’ (Бяльк.). З прыназоўнікавага спалучэння на і нет ’няма’ (гл.), дзе апошняе выступала ў якасці субстантываванага прыслоўя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасрэ́дны ’невысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус. посредственный пры ад’ідэацыі польск. pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв. по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́пус ‘звычайна чалавек з адмоўнымі рысамі’ (ТСБМ). Гл. тып; у якасці дэпрэсіўнай назвы не выключана збліжэнне з ід. tipeš ‘дурань, кеп’ (з іўрыта, гл. Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ой, выкл.

1. Паэт. Ужываецца ў якасці зачыну ў вершах, песнях (звычайна пры звароце або для папаўнення радка). Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны! Ці вы мае дзеці, Ці вы кім пасланы? Колас. Ой, дабранач, поле, добрай ночы! Мыйцеся расою ў лузе, травы. Бялевіч.

2. Тое, што і вой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераспе́ць, ‑спею, ‑спееш, ‑спее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вельмі спелым. Пераспела і губляе свае пажыўныя якасці кукуруза. «Звязда». Колькі ў іх [Гарохавых] вішань! Чорныя, пераспелыя! Місько.

2. перан. Разм. іран. Выйсці з узросту, уласцівага якому‑н. становішчу. Век дзяўчыны — век кароткі: Пераспееш — што ўдава. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

людне́ць, ‑ее; незак.

Разм.

1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець. Арабей. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі. Калачынскі.

2. перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гату́нак, ‑нку. м.

Разрад, катэгорыя якога‑н. тавару па якасці, расцэнцы і пад.; сорт. Мука першага гатунку. Чай вышэйшага гатунку. □ У.. [Алтара] ёсць дарагое сукно лепшага гатунку, тоненькае, як шоўк. Чарнышэвіч. // Разнавіднасць якога‑н. тавару. Цукеркі розных гатункаў. □ Стол, як ёсць, быў завален пірагамі, бабкамі, мясам розных гатункаў і рознага прыгатавання. Колас.

[Польск. gatunek з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапе́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Імкнуцца перамагчы каго‑н., дабіваючыся адной і той жа мэты. Сапернічаць на рынгу. // Уступаць у саперніцтва, дамагаючыся кахання якой‑н. жанчыны (якога‑н. мужчыны).

2. Мець роўныя з кім‑н. заслугі, аднолькавыя якасці. На працягу ўсяго бронзавага веку з металам паспяхова сапернічаў камень. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)