дапаўне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. дапоўніць.

2. Тое, чым што-н. дапоўнена; дадатак.

Д. да пастановы.

3. У граматыцы: даданы член сказа са знач. аб’екта, звычайна выражаны ўскосным склонам назоўніка ці іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка.

Прамое д.

Ускоснае д.

|| прым. дапаўня́льны, -ая, -ае (у 3 знач.).

Д. даданы сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́нтаксіс, -а і -у, м.

1. -у. Уласцівыя пэўнай мове спосабы спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае сістэму моўных катэгорый, звязаных са спалучэннем слоў і будовай сказаў.

С. беларускага простага сказа.

2. -а. Падручнік, кніга, прысвечаныя вывучэнню такога раздзела граматыкі (разм.).

Купіць «Сінтаксіс беларускай мовы».

|| прым. сінтаксі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уско́сны, -ая, -ае.

1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.

Ускосныя звесткі.

Ускосныя доказы.

Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.

2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.

Ускосная мова.

Ускоснае пытанне.

Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.

Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон, акрамя назоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэ́ма, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і дрымота. Ды гэты лес, хоць ён і немы, Але скрозь ціш халоднай дрэмы, Скрозь гэты мёртвы сон зімовы Вядзе з Міхалам казкі-мовы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славе́снік, ‑а, м.

Уст. Асоба, якая атрымала філалагічную адукацыю; філолаг. // Студэнт філалагічнага факультэта ў дарэвацюцыйнай Расіі. // Выкладчык славеснасці ў дарэвалюцыйнай сярэдняй школе. / Разм. Пра выкладчыка мовы і літаратуры ў сучаснай школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

герма́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да германцаў (у 1 знач.). Германскія мовы. Германскія плямёны.

2. Які мае адносіны да Германіі, германцаў (у 2 знач.); нямецкі. Германская дзяржава. Германскія кайзераўскія войскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марфало́гія, ‑і, ж.

1. Навука пра будову і форму арганізмаў, рэчываў і пад. Марфалогія жывёл. Марфалогія раслін.

2. Сукупнасць форм слоў якой‑н. мовы, а таксама раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў.

[Ад грэч. morphē — форма і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагляда́цца, ‑аецца; незак.

1. Бываць, здарацца; назірацца. Часам наглядаюцца выпадкі аўталіхацтва на вуліцах горада. «Звязда». // Адзначацца. Суплетыўнасць асноў наглядаецца ва ўсіх знамянальных часцінах мовы. Граматыка.

2. Зал. да наглядаць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакла́дчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца перакладамі з аднае мовы на другую. Мы разумеем сэрцамі ў Маскве Без перакладчыкаў адзін другога. Аўрамчык. Камендант абыходзіўся без перакладчыка, ён мог гаварыць па-руску. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарады́чны, ‑ая, ‑ае.

Які праяўляецца непастаянна, неперыядычна; нерэгулярны. Спарадычнае ўжыванне ў якасці назвы метралагічнай гандлёвай адзінкі мае слова аршын, запазычанае з цюркскіх моў і добра вядомае старажытнарускім помнікам. Гіст. лекс. бел. мовы.

[Ад гроч. sporadikos — раскіданы, адзіночны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)