напро́ці

1. предлог с род. (в пространственном знач.) напро́тив, про́тив;

2. предлог с род. (во временном знач.) переводится описательными конструкциями: ісці́ н. но́чы идти́ на́ ночь гля́дя;

ён стаі́ць н. ве́ку — у него́ вся жизнь впереди́;

3. нареч. напро́тив;

н. сядзе́ў малады́ чалаве́к — напро́тив сиде́л молодо́й челове́к;

4. нареч. напереко́р, напро́тив;

сказа́ць н. — сказа́ть напереко́р (напро́тив)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бабурмалады акунь’ (Маш.), бабура, бабурка ’галавастая рыбка’ (Інстр. лекс.). Параўн. рус. бабу́ра ’Cottus gabio, падкаменшчык’, бабу́рка ’асобны від дробнай рыбы’. Параўн. іншыя назвы: бел. ба́ба (рыба) ’падкаменшчык’, ба́бка ёрш’ (падобныя назвы і ў іншых славянскіх мовах). Утварэнне (суф. ‑ура) ад асновы баб- (для абазначэння круглых прадметаў) або ад ба́ба1 (гл.). Гэта аснова часта выступае ў назвах галавастых рыб. Безлай (Posk. zv., 8) лічыць, што bab‑ — вельмі старая аснова, якая выпадкова супала з baba ’жанчына’. Адносна назваў рыб, для якіх галавастасць не характэрна, А. А. Крывіцкі (вусн. паведамл.) лічыць, што першапачаткова тэрмін мог быць перанесены на іншых рыб па колеру і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бла́зан і бла́зен, ‑зна, м.

Разм.

1. Пра непаўналетняга чалавека, хлапчука; блазнюк. [Старшыня:] — І хто гэта дазволіў, каб нейкі блазан, учарашняе дзіця, маё заслуж[а]нае імя няславіў і аўтарытэт падрываў? Быкаў.

2. Малады чалавек несур’ёзных паводзін. — Эт, блазан, ды і толькі! — абсек Дразда злосны Косця і пайшоў па вуліцы. Карпюк. // Той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх. [Маша Славіку:] — Блазен! Калі-небудзь ты моцна пагарыш за свае дурныя жартачкі. Шамякін.

3. Уст. Асоба пры двары манарха ці феадала, якая павінна была весяліць гаспадара і гасцей. Покуль размову вялі яны з панам, блазан у бубен парнуў нечакана. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бычо́к, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да бык ​1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.

2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце.

3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі — бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з’яўляюцца каля будынкаў... Чорны.

4. Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.

5. Старажытны беларускі народны танец.

•••

Казка пра белага бычка гл. казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слаць 1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; зак.

1. каго-што. Паслаць, адправіць. Выслаць сыну пасылку. Грошы выслалі паштовым пераводам. // Накіраваць, паслаць адкуль‑н. або куды‑н. з пэўнай мэтай. Малады фарсісты афіцэрык строга, коратка .. загадаў наладзіць сувязь, выслаць дазоры і наогул трымаць вуха востра. Колас.

2. каго. Выселіць з якога‑н. месца ў адміністрацыйным парадку; саслаць. Каваля закавалі ў кайданы і, па загаду ваяводы, выслалі на вечную катаргу. Якімовіч.

вы́слаць 2, ‑сцелю, ‑сцелеш, ‑сцеле; заг. высцелі; зак., што.

Услаць паверхню чаго‑н. якім‑н. матэрыялам; вымасціць. Выслаць скрынку паперай. Выслаць вазок сенам. Выслаць грэблю бярвеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганарлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Перакананы ў сваёй вартасці, годнасці; горды. А я ганарлівы, што ў палкіх гадах Імкненні свае не запэцкаў. Лявонны. [Галіна], ганарлівая і прыгожая, пазірала на людзей і ішла, высока ўзняўшы сцяг. Галавач.

2. Ганарысты, фанабэрысты. Іван — малады яшчэ хлопец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Па натуры .. добры, не ганарлівы, бо з людзьмі размаўляе ахвотна і ветліва. Кулакоўскі. // Які выражае гонар (у 2 знач.), поўны гонару. Ганарлівая ўсмешка. Ганарлівая самаўпэўненасць. □ — Жахліва, жахліва! — паўтараў.. [Вейс] і схіляў галаву. Куды падзелася ганарлівая звычка пазіраць на ўсіх з высока ўзнятай галавой? Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маладо́сць, ‑і, ж.

1. Юнацкі ўзрост, маладыя гады жыцця. Дзяцінства .. [Строніна] і першая маладосць прайшлі бесклапотна. Чорны. Маладосць, як бы яна ні была пражыта, ніколі не пакідае нас. Скрыган. // Якасць і ўласцівасць маладога (у 1 знач.), малады выгляд. На некаторы час у пані Ганны прапала зайздрасць да маладосці і прыгажосці Стэфкі. Бядуля.

2. Нядаўняе, непрацяглае існаванне чаго‑н. Маладосць дзяржавы.

•••

Другая маладосць — аб прыліве новых сіл, творчай энергіі, узнікненні пачуцця кахання ў пажылыя гады.

Не першай маладосці — не маладых гадоў, сталага ўзросту; сярэдніх год.

Па маладосці гадоў — з-за недастатковай сталасці, па нявопытнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Малюючы, стварыць вобраз каго‑, чаго‑н. Намаляваць партрэт. Намаляваць пейзаж. □ Федзя намаляваў карабель і паказаў Алесю. Ваданосаў.

2. перан. Адлюстраваць у мастацкіх вобразах. Пісьменнік намаляваў жыццё вёскі. □ [Кузьма Чорны] намаляваў галерэю моцных духам людзей. Кудраўцаў. // Апісаць словамі. [Маці:] — Уяўляю, якія карціны на .. лекцыі намаляваў наш Апанас Дзянісавіч! Пра машыны ён гатоў расказваць цэлымі днямі. Даніленка. // Уявіць у думках. Па радыё выконвалася п’еска Шумана. Мелодыя лілася светлая і лёгкая, і стары адразу намаляваў у думках кампазітара: малады і рухавы, з тонкімі рысамі, з яснымі летуценнымі вачыма. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незале́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не залежыць ад каго‑, чаго‑н.; самастойны, свабодны. Пры ажыццяўленні правасуддзя па грамадзянскіх справах суддзі і народныя засядацелі незалежныя і падпарадкоўваюцца толькі закону. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР. // Які выражае самастойнасць. [Віктар] з незалежным выглядам узяў з Леніных рук кнігу і пайшоў за столік. Ваданосаў. Малады чалавек ішоў павольна, незалежнай хадой гаспадара, высока несучы.. галаву. «Звязда».

2. Самастойны ў міжнародных адносінах; суверэнны. Адсталыя ў мінулым народы вызваляюцца з-пад каланіяльнай залежнасці, на месцы былых калоній і паўкалоній утвараюцца новыя незалежныя дзяржавы. Філімонаў.

•••

Незалежны стан гл. стан ​5.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.

1. Зрабіць усё, многае. Сабралася жонка ў поле і кажа мужыку: — Толькі ж глядзі, каб усю работу нарабіў. Якімовіч. Мы парабілі цяпер такія галубятні, што ніхто не далезе, ніхто не дастане. Брыль.

2. і без дап. Папрацаваць некаторы час. Малады цыган трохі парабіў у калгасе і пасля падаўся ў горад. Чыгрынаў.

•••

Нічога не паробіш; што (ж) паробіш — пра неабходнасць зрабіць не так, як хочацца, змірыцца з тым, што ёсць. Турсевіч цмокнуў, журботна паківаў галавою. — Гуляў і дагуляўся!.. Эх, Андрэй!.. Ну, ды нічога не паробіш. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)