спрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Весці спрэчкі (у 1 знач.); сварыцца.
Дзядзькі спрачаліся не на жарт.
2. Аспрэчваць права на валоданне чым-н.
С. за кватэру.
3. перан. Супраціўляцца чаму-н., змагацца з кім-н.
С. з нягодамі і нястачамі.
4. Выступаць у спрэчках (у 4 знач.).
|| зак. паспрача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1, 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уні́кнуць, -ну, -неш, -не; уні́к, -кла; зак.
1. чаго. Пазбегнуць, ухіліцца ад чаго-н.
У. аварыі.
У. лаянкі.
2. каго-чаго. Не пажадаць сустрэцца з кім-, чым-н.
У. сустрэчы.
3. у што. Удумацца, пастарацца зразумець сутнасць чаго-н.
У. у змест прачытанага.
|| незак. уніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перагавары́ць, ‑вару, ‑верыш, ‑верыць; зак.
1. з кім. Абмяняцца думкамі аб кім‑, чым‑н., коратка пагаварыць. Перагаварыць з сябрам па тэлефоне. Перагаварыць адзін на адзін. □ Студэнты вылучылі дэлегацыю з пяці чалавек, якім даручана было перагаварыць з рэктарам універсітэта. Галавач.
2. пра што, што і без дап. Пагаварыць з кім‑н. пра ўсё, многае. І хоць шмат чаго перагаварылі яны за той вечар, аднак не ўсё расказаў Павел пра сябе. Пальчэўскі.
3. каго. Разм. Пагаварыць даўжэй, больш за іншых, прымусіць замоўкнуць іншых. Не хацелася сварыцца з Сашам .. — усё роўна, ведала, яго не перагаворыш. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім‑, чым‑н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас. // Зрабіць што‑н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.
2. перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апынуцца наперадзе каго‑, чаго‑н. у якіх‑н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знудзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Нудзячыся, сумуючы па кім‑, чым‑н., змучыцца, стаміцца. З кожным крокам Віця ўсё мацней адчуваў, як знудзіўся ён за гэты час па маці, па роднай вёсцы. Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зачапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., каго-што.
1. Захапіць, паддзець, каб прыцягнуць да сябе або злучыць з чым-н.
З. вядро на крук.
З. бервяно бусаком.
2. Выпадкова закрануць пры руху.
З. воссю за вугал.
3. перан. Усхваляваць, абудзіць якое-н. пачуццё; зняважыць чые-н. пачуцці.
З. за жывое.
З. самалюбства.
4. Пачаць гаворку з кім-н., сказаць каму-н. што-н.; закрануць у размове што-н.
Я не рада, што яе зачапіла.
З. дзяўчыну ў гаворцы.
|| незак. зачэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.
1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.
2. каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.
З. па тэлефоне.
3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).
Нечага пра гэта ўсюды з.
◊
Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.
|| зак. пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́пліка, -і, ДМ -ліцы, мн. -і, -лік, ж.
1. Адказ, пярэчанне, заўвага на словы суразмоўца, таго, хто гаворыць.
Кінуць рэпліку.
Рэплікі з месцаў (на сходзе). Калючая р.
Абмен рэплікамі.
2. У сцэнічным дыялогу: тэкст, які змяшчае ў сабе словы адной з дзеючых асоб.
3. На судовым працэсе: пярэчанне адной са старон (спец.).
4. Кароткі газетны або часопісны артыкул як пярэчанне, выражэнне нязгоды з кім-, чым-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падраўня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Размясціцца з кім‑, чым‑н. у рад па прамой лініі. Паўтысячы чалавек злёгку павярнулі галовы, падраўняліся ў страі і застылі ў нерухомых паставах. Сіняўскі. Два самалёты рухава выскачылі на старт. Уступам выстраіліся, падраўняліся і адначасова пайшлі на ўзлёт. Алешка.
2. перан. Стаць аднолькавыя, адпаведным з кім‑, чым‑н. у якіх‑н. адносінах. Падраўнялася рунь. Падраўняўся малады хвойнік. □ [Колас] выказаў жаданне, каб мова [яго] пачатковых твораў па магчымасці падраўнялася да ўзроўню сучаснай. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дачу́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак., пра каго-што, аб кім-чым ці з дадан. дап.
Разм. Даведацца з дайшоўшых чутак; дазнацца. Дачуцца пра сям’ю. □ Пятрусь Грыб, адзін з багацеяў мястэчка Дварок, дачуўся надоечы, што лес ягоны сякуць напавал, больш як заўсёды. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)