чужы́, -а́я, -о́е.

1. Не ўласны, які належыць каму-н. іншаму, не свой.

Чужая кніга.

Ч. дом.

Не браць чужога (наз.).

2. Не звязаны роднаснымі, сваяцкімі, блізкімі адносінамі.

Акрамя брата і сястры тут былі і чужыя людзі.

3. Які не з’яўляецца месцам пастаяннага жыхарства, радзімай для каго-н.

Чужая старонка.

4. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго-н.

|| наз. чу́жасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зры́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Нечакана, з шумам упасці, зваліцца. Адплыў [Стась] далёка-далёка ад вогненнага берага, і там на яго зрынулася вялізная, з дом, хваля. Сабаленка. // перан. Зваліцца, абрушыцца на каго‑н. (пра гора, няшчасце). Гора зрынулася на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

З двума паверхамі, у два паверхі. Двухпавярховы дом. □ Не даязджаючы да рэчкі, усе пазлазілі з фурманкі, каб запыніцца на мастку, палюбавацца двухпавярховым млыном і струменем вады, якая падала ўніз з запруды на вышыні некалькіх сажняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паважне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць, зрабіцца важным, важнейшым. — Чакаў .. [дырэктара] і думаў: «Мабыць, здорава змяніўся чалавек за часы гэткага ўзлёту, пасаліднеў, паважнеў...» Карамазаў. Асіннік узняўся вышэй за дом, а бярозкі паважнелі і стаялі нібы да некага прыслухоўваючыся. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цішко́м, прысл.

1. Непрыкметна, употай; крадучыся, крадком. І Губіч тут быў не аднойчы, Не раз прабіраўся цішком Бязлюднаю сцежкаю воўчай У гэты эсэсаўскі дом. Колас.

2. Ціха, нягучна, без шуму. Ноччу Валька плакала цішком, каб не пачуў чужы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передвига́ть несов.

1. перасо́ўваць; (переставлять) перастаўля́ць;

передвига́ть стол перасо́ўваць стол;

передвига́ть дом перасо́ўваць дом;

передвига́ть ме́бель перастаўля́ць мэ́блю;

2. (перемещать) перамяшча́ць;

передвига́ть войска́ перамяшча́ць во́йскі;

3. перен. (на другую работу) пераво́дзіць;

4. перен., разг. (сроки) перано́сіць;

передвига́ть сро́ки выполне́ния рабо́ты перано́сіць тэ́рміны выкана́ння рабо́ты;

е́ле но́ги передвига́ет ледзь но́гі перастаўля́е;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банкі́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да банкіра, належыць банкіру. Банкірская кантора. Банкірскі дом. □ Большая частка банкірскага капіталу зусім фіктыўная і складаецца з даўгавых патрабаванняў (вэксаляў), дзяржаўных папер (якія прадстаўляюць ранейшы капітал) і акцый (пасведчанняў на атрыманне будучага даходу). Маркс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абліцо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліцоўваць — абліцаваць.

2. Слой будаўнічага матэрыялу, які пакрывае паверхню асноўнага матэрыялу (для трываласці і прыгажосці). Светлая абліцоўка надавала.. [дому] лёгкасць, у гэты дом хацелася зайсці. Шахавец. // Матэрыял, якім абліцоўваюць. Керамічная абліцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.

1. Запоўніць, заняць жыхарамі, насельнікамі. Засяліць дом. Засяліць інтэрнаты студэнтамі.

2. Пасяліўшыся, заняць. Як ніколі, мы сілай багаты цяпер, — Неўзабаве планеты Навокал заселім. Дзеружынскі. У адну сонечную, ціхую раніцу дрэвы паркаў засялілі крыклівыя гракі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напача́тку, прысл.

Разм. Спярша, спачатку. Дом, здавалася, пусты. А можа ўсё ж такі ёсць хто? Пастукаць у дзверы? Напачатку нічога, доўга нічога, а потым мяккія крокі дарослага чалавека. Лобан. Кватэру было знайсці не так лёгка, як.. [Максіму Адамавічу] думалася напачатку. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)