на́трухам, прысл.

Абл. Трушком; робячы невялічкія крокі. У другой палове дня на вуліцы з клункам за плячыма амаль натрухам ішла бабуля. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наяршы́цца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Абл. Стаць задзірлівым, раззлавацца; насупіцца. [Ніна:] — А памылкі ў кожнага бываюць. — Даміра наяршыўся. — Наконт памылак не вучы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракура́т, ‑а, М ‑раце, м.

Абл. Прайдзісвет. [Бабуля:] — Не чапай ты яго, пракурата. Я ж кажу, няхай яго сарочка так не чапае. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачуха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Праборка, вымова за што‑н. Дасталася добрая прачуханка Міколку ад маткі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парубе́нь, ‑бня, м.

Абл. Жэрдка для прыціскання сена, саломы або снапоў на возе. Пад бок лучыў парубень, цвёрды, слізкі — чуваць рукой. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парэ́брына, ‑ы, ж.

Абл. Разм. Тое, што і рабрына. І чым бліжэй [конь] падыходзіць, тым больш парэбрыны ў яго свіцяцца пад скураю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскле́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Абл. Азябнуць, змерзнуць. [Пастух] трушком падбег да машыны. — Ай жа добра! Вот дзякуй вам! Ногі пасклелі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасядзе́нкі, ‑нак; адз. няма.

Абл. Наведванне каго‑н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. Хутка пачынаюць сходзіцца на пасядзенкі суседзі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіню́га, ‑і, ДМ ‑нюзе, ж.

Абл. Сіняватыя кругі пад вачыма. Твар у Метлюга быў азызлы, пад вачыма сінюга, голас сіпаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скачы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Абл. Блыха. [Шыманскі і Кулік] леглі на сена і бяздумна ляжалі, але доўга ляжаць не давялося, апанавала скачыхі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)