абцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Які прызначаны, служыць для абцягвання. Абцяжная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнаарме́йскі, ‑ая, ‑ае.

Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абдзі́рачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны для абдзірання. Абдзірачны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінака́мера, ‑ы, ж.

Апарат, прызначаны для здымкі кінафільмаў. Аб’ектыў кінакамеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кліматалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне кліматычных асаблівасцей мясцовасці для лячэбных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кля́сер, ‑а, м.

Папка з кішэнькамі або альбом для марак.

[Фр. classeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кормаразда́тачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для раздачы кармоў (жывёлам або птушкам).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крокаме́р, ‑а, м.

Кішэнны прыбор для вымярэння адлегласці ў кроках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэно́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння вугла крэну судна.

[Ад гал. krengen — класці судна на бок і metréō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэто́н, ‑у, м.

Густая баваўняная ўзорыстая тканіна для абіўкі мэблі.

[Фр. cretonne.]