Ку́шачка ’гняздзечка’ (Яруш., Янк. БП). Да кучачка. Гл. кучках. Маічыма, пад уплывам птушачка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэ́йда ’прайдзісвет’ (Ян.). Ад пройда (гл.) з экспрэсіўным “аднаўленнем” неарганічнага э пад націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пякці́ гл. пячы́. Другасна адноўленае ‑к‑ пад уплывам пяку́, пяку́ць (Карскі, 1, 376).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расплінтава́ць ’разраўняць, ачысціць паверхню зямлі, балота і пад.’ (ТСБМ). Да плінтаваць, плянтаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ка ’рака’ (ашм., Сл. ПЗБ). Націск пад уплывам польск. rzeka ’тс’, гл. рака́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слізо́рак, слізо́рык ‘сцізорык’ (Нас., Варл.). Гл. сцізорык; ‑л‑, магчыма, пад уплывам слізкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тало́ка ’поле пад папарам, дзе пасецца статак’ (Бяльк., Мат. Гом.). Гл. талака́ 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́мна ’цёмна’ (Бяльк.). Няясна; дэафрыкатызацыя цёмна (пад рускім уплывам)? Параўн. цьма/тма, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тулува́ць ‘дратаваць, таптаць’ (Бяльк.). Гл. талаваць, змена пад уздзеяннем “гармоніі галосных” на Магілёўшчыне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бзы́каць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі. Сачанка. // Пра падобныя гукі, якія ўтвараюцца пры палёце куль, пра гук верацяна, круцёлкі і пад. Над хлопцамі паблізу бзыкалі кулі. Мележ. Пад роўнае сынава чытанне бзыкала звонка ў руках у Агапы лёгкае верацяно. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)