зака́шляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Зайсціся моцным працяглым кашлем.

З. ад дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заму́жжа, -а, н.

Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе.

Шчаслівае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занепако́іць, -ко́ю, -ко́іш, -ко́іць; -ко́ены; зак.

Пачаць непакоіць.

З. просьбамі і заявамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зану́дзіць, -іць; безас., зак., каго.

Пачаць нудзіць.

З самага ранку яго занудзіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заня́тасць, -і, ж.

Наяўнасць работы, забяспечанасць працай.

Вялікая з.

Паказчык занятасці рабочых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запако́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і пакаваць.

З. рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запражны́, -а́я, -о́е.

Прызначаны для запрэжкі, які ходзіць у запрэжцы.

З. конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́рава, -а, н.

Водбліск пажару або заходу сонца на небе.

Багровае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго-н., загадзя.

З. усё прыгатаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́саб, прысл. (разм.).

Запар, адзін за другім.

Прыходзіў сюды тры разы з.