спатрэ́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

Выкарыстаць на што-н.

С. цукар на варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., каго (што) (разм.).

Тое, што і перапытаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадка́сваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Адкасаць усё, многае або што-н. усім.

П. рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыда́ча, -ы, ж.

Тое, што прыдадзена, прыбаўка.

Даць што-н. у прыдачу.

Абмен з прыдачай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Тое, што і садзіць (у 1—8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Грызці, разрываючы або раздрабняючы зубамі што-н. цвёрдае, моцнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлюбі́ць, -люблю́, -лю́біш, -лю́біць; -лю́блены; зак., каго-што.

Перастаць любіць каго-, што-н.

Р. жонку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уто́чка², -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тое, што ўшыта ў што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак.

1. што. Заснаваць, стварыць.

А. курсы.

А. хор.

2. што. Падрыхтаваць, наладзіць.

А. сустрэчу.

А. дастаўку газет.

3. каго-што. Аб’яднаць для якой-н. мэты.

А. моладзь.

4. што. Упарадкаваць што-н.

А. свой час.

|| незак. арганізо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. арганіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыспе́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зрабіць больш хуткім.

П. хаду.

2. што. Наблізіць наступленне чаго-н.

П. перамогу над ворагам.

3. каго (што) і каго (што) з чым. Прымусіць рабіць што-н. хутчэй.

П. з заканчэннем работы.

|| незак. прыспяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прыспе́шваць, -аю, -аеш, -ае.