электрыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) электрыфікацыю. Ехаў.. [старшыня калгаса] ў абласны цэнтр па неадкладнай справе: гаспадарку трэба электрыфікаваць. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ніва́дзіць: звадзіць табе ’так табе і трэба’ (навагр., З нар. сл.; стаўбц., Нар. сл.). Відаць, да вадзіць (гл.), аднак семантычная матывацыя няясная (’не шкодзіць’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Німала́ду ’без прычыны, немаведама за што’ (Некр.), ’невядома’ (Янк. 1). Відаць, з пяла ладу, параўн. ніўлад ’не так, як трэба’ (Сл. ПЗБ). Гл. лад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праму́за ’падпечак’ (пруж., Сл. Брэс.; маст., Сцяшк. Сл.). Відаць, трэба было б пісаць праму́га, параўн. прыклад: У прамузе ляжаць стальнякі. Тады — да прамуга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́льга, безас. у знач. вык.
1. Немагчыма; няма магчымасці. Да майго слыху даляталі толькі адны галасы, слоў жа разабраць было нельга. Нікановіч. Пісаць больш нельга, бо ў нас трывога, І я кладу за плечы клунак свой. Астрэйка. Шкадавала маці Ігнася, ой, як шкадавала, — выказаць нельга. Мурашка.
2. Забаронена, не дазваляецца. Курыць тут нельга: побач бензін. // Няможна, не трэба. Нельга ж так мучыць каня, трэба адпачыць жывёле. Сёмка даў каню захвачаны [з дому] авёс і .. прылёг каля воза. Гартны. — Глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца. Зарэцкі.
•••
Нельга не адзначыць гл. адзначыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Агрэ́сца ’многа ўзяць, атрымаць, мець’ (Юрч.), агрэбці, грэбці. Семантычнае развіццё ’грэбці’ > ’нагрэбці сабе’; а пачатковае адлюстроўвае граматычную семантыку дзеяслова, і таму яго трэба лічыць прэфіксальным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пёнтар ’цэнтр, сярэдзіна’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Паводле прыкладу-ілюстрацыі да гэтай лексемы значэнне трэба было б запісаць як ’узгорак’. Тады — да польск. piętro < прасл. *pętro.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выкрута́сісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надзвычай мудрагелісты, вычварны. Выкрутасісты подпіс. Выкрутасістая мова. □ [Сцёпка:] — Каб выказаць разумную думку, не трэба многа прыгожых і выкрутасістых слоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Разм. Агарод. Ой, урадзіла У гародзе рэпа. А мне, маладой, Капаць яе трэба. Дзеружынскі.
•••
Гарод гарадзіць гл. гарадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́нча, прысл.
Абл. Абавязкова. Група салдат і Святлана з Зінай апынуліся ў тылу ворага. Усе салдаты былі паранены. Трэба было конча схавацца. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)