капітулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак.
1. Спыніўшы ваенныя дзеянні, здацца (здавацца) пераможцу на прадыктаваных ім умовах. Рэшткі нямецка-фашысцкай арміі безагаворачна капітулявалі. «Беларусь».
2. перан. Адступіць (адступаць) перад цяжкасцямі, перашкодамі; прызнаць (прызнаваць) сваё бяссілле ў чым‑н. Капітуляваць перад пагрозай. Капітуляваць у спрэчцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макры́ца, ‑ы, ж.
1. Невялікая ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах.
2. Аднагадовае пустазелле сямейства гваздзіковых з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі, якое расце ў сырых месцах. Мігай .. папраставаў па зарослых лебядою і макрыцаю даўніх, яшчэ даваенных градах на сваё селішча. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацава́цца, мацуюся, мацуешся, мацуецца; незак.
1. Цвёрда, стойка трымацца, выяўляць вытрымку ў чым‑н.; стрымлівацца. Коля мацаваўся, стараючыся схаваць сваё хваляванне. Рунец. // Старацца быць бадзёрым. Адразу пасля вайны яшчэ мацавалася Адарка, а тут во здаваць пачала. Лупсякоў.
2. Зал. да мацаваць (у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Прагуляць, праматаць усё, многае. Пракопа забірае злосць на Марыніча: сам папрагульваў усё сваё дабро ды яшчэ насміхаецца, што ён, Пракоп, захаваў сваю маёмасць і ў калгас прыйшоў, як маладая з заможнага дому ў сям’ю свайго мужа. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папраша́йка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑шайцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
1. Чалавек, які займаецца жабрацтвам, пабіраецца; жабрак.
2. Той, хто ўвесь час выпрошвае што‑н., дакучае ўсім просьбамі. Усвядоміўшы сваё незайздроснае становішча папрашайкі, Мурлік неўзабаве сам пачаў лавіць рыбу. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сады́зм, ‑у, м.
1. Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё.
2. перан. Заўзятая цяга да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут. Ён, вядома, бязлітасны, гэты мужык [Клопікаў]. Ён наводзіць жах на турэмных насельнікаў сваім садызмам. Лынькоў.
[Ад імя французскага пісьменніка 18 ст. маркіза дэ Сад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саліда́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае сваю салідарнасць (у 1 знач.) з кім‑, чым‑н.; аднадушны. [Ганя:] — Мы [бацькі] павінны аддаць .. [дзецям] усё сваё найлепшае... [Ванда Адамаўна:] — Я з вамі салідарна. Грамовіч.
2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім‑н. адказнасць. Салідарныя абавязацельствы. Салідарная адказнасць. Салідарныя адказчыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадда́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць самаадданага. [Андрэй:] — Няма такой узнагароды, якая магла б быць годнай вашай адвагі і самаадданасці. Самуйлёнак. Жыццё паказвае, што толькі тым [паэтам], якія ўсім сэрцам любілі літаратуру, да самаадданасці, да самазабыцця, удалося пазнаць радасць прызнання і заняць сваё месца сярод вялікай кагорты літаратараў. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяльча́к, смельчака, м.
Разм. Смелы чалавек. Адразу ж знайшоўся смяльчак, распрануўся і скочыў у возера. Шашкоў. Смельчакі пад суцэльным шквалам агню ўсё ж неяк ухітраліся насіць у біклагах параненым ваду. Сачанка. Ніхто не адважваўся адкрыць перад Кацярынаю сваё сэрца, хоць смельчакоў хапала ў Залесавічах. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суто́кі, ‑аў; адз. няма.
1. Месца, дзе зліваюцца два водныя патокі. Сутокі рэк.
2. Разм. Лінія сутыкнення, мяжа. Я люблю гэтыя далі, калі над імі разнімае сваё крылле грозная хмара і выкочвае велізарныя, златарунныя клубкі, кідаючы гняўлівыя цені на сутокі неба і зямлі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)