лесапі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

2. Невялікая лесапільня; тое, што і лесапільня. У двары лесапілкі, над абрывам хадзіў вартавы і нікога не падпускаў да ракі. Шамякін. У пошуках кавалка хлеба .. [Людвігу Сцяпанавічу] давялося працаваць чорнарабочым на лесапілцы і прадаўцом газет. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

людне́ць, ‑ее; незак.

Разм.

1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець. Арабей. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі. Калачынскі.

2. перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закра́іна, ‑ы, ж.

1. Разм. Край чаго‑н. Навокал жа браня, вострыя вуглы ды няроўныя закраіны. «Маладосць». // Спец. Выступаючы кант чаго‑н. Закраіна гільзы.

2. Паласа талай вады паміж берагам і краем лёду. [На прыбярэжнай паласе] ўтвараюцца першыя закраіны, у той час як на сярэдзіне ракі або возера лёд яшчэ моцны і надзейны. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старарэ́чышча, ‑а, н.

Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту. Карамазаў. Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́верс 1, ‑а, м.

Спец.

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, якое засцерагае ад агню з флангаў або з тылу.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

[Фр. traverse.]

тра́верс 2, ‑а, м.

Спец. Пераход альпіністаў на маршруце, які праходзіць па грэбені горнага хрыбта і злучае некалькі вяршынь.

[Ад фр. treversee — пераезд, пераправа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкасі́цца сов.

1. откоси́ться;

мы ~сі́ліся два дні таму́ — откоси́лись два дня тому́ наза́д;

2. кося́, отдали́ться;

і́ліся ад ракі́ ме́траў на сто — кося́, отдали́лись от реки́ ме́тров на́ сто

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́два ’выток ракі’ (Яшк.). Магчыма, ад вод‑ (гл. вада) і суф. ‑ва ў зборным значэнні. Але параўн. гідронім Водва (дакладна балтскага паходжання — літ. Vaduva/Vadva) і актыўнасць гэтага гідранімічнага тыпу (на ‑ва) у Верхнім Падняпроўі (гл. Тапароў, Трубачоў, Лингв. анализ, 154 і наст.; 166 і наст.; Атрэмбскі, LP, 1, 235).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выкрута́сы ’хітрыкі, выкручванне’ (БРС, Др.-Падб., Гарэц., Інстр. III); ’выгін ракі’ (Шат., Яшк.). Рус. выкру́тасы, укр. викрута́си, польск. wykrętasy ’тс’. Вытворнае ад выкрут пры дапамозе суф. ‑ас (Шанскі, 1, В, 225). Усё да крутой (Фасмер, 1, 368). Аб магчымым балтыйскім паходжанні суф. гл. Карскі, Белорусы, 137; Лаўчутэ, Лекс. балт., 19.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плынь ’рух вады ў рэчышчы’, ’вада, якая цячэ’, ’мноства, маса чаго-небудзь, што рухаецца ў адным, напрамку’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Касп., Бяльк.), ’плаванне’ (Нас.), рус. смал. плынь ’моцная плынь ракі’. Арэальнае аддзеяслоўнае (ад плыць — гл.) утварэнне з суф. -нь з працэсуальным значэннем, як сховань, ка́зань, стынь, стоянь і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расто́ка ’рытвіна, размытая веснавой вадой’ (Ласт.), ’паводка’ (Сцяшк. Сл.), ’месца, у якім шырыня ракі значна павялічваецца’ (Ластоўскі, Выбр. тв., 422), ’адліга’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. roztoka ’вузкая даліна; ручай’, старое таксама ’адліга, разводдзе’, чэш., славац. ráztoka ’зліццё малых ручайкоў у большую плынь’, в.-луж. rostoka (roztoka) ’роў, па якім вада збіраецца ў плынь ці азярцо’, макед. растока ’разгалінаванне ракі’, расток ’разліў’. Прасл. *orztoka, што з *orz‑ (гл. рас-) і *tekti (гл. цячы, ток), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1243. Махэк₂ (510) бачыць у чэшскай і славачкай назвах адлюстраванне погляду знізу, што прысутнічае ў славен. ráztoka ’кол з развілкай у плоце’, славац. ráztok ’развілістая галіна’, паводле Фурлан (Бязлай, 3, 160), у выніку змены nomen actionis > nomen acti з *(orz)točiti ’раздзяліць, развесці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)